Чем традиционно угощались в «толстый четверг» на Гродненщине?

У Адэльску Гродзенскага раёна захаваліся да нашых дзён свае рэгіянальныя традыцыі, ўнікальныя мясцовыя «запусты»: гульні, забавы, вусная народная творчасць, традыцыйныя стравы. Іх пачалі адраджаць у мінулым годзе ў гарадскім пасёлку Сапоцкін, расказала вядучы метадыст Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля РАМАНОВІЧ.

У традыцыйным календары адэльчан Запусты -- назва апошняга тыдня перад Вялікім постам. Пачынаўся гэты тыдзень “тлустым чацвяргом”, які сёлета прыпадае на 3 сакавіка, — днём «шырокага разгулу”. Запусты былі самым вясёлым, бесклапотным тыднем у годзе, асабліва ў багатых дамах. Старажылы сцвярджаюць: «На Запусты не хоча паньства капусты”, “Чвартэк тлусты, чвартэк тлусты, бо за тыдзень юж запусты».

Гэта была вельмі шумная нядзеля з вяселымі забавамі, шмат і тлуста елі, -- расказвала нам мясцовая жыхарка Зоф’я Парэнчанкава, адзначае Наталля Рамановіч. -- У “тлусты” чвартак (чацвер) на сталах павінны быць кілбасы, скварка, бабка бульбяная і засмажаная цыбуля, хрусты, і канешне пончкі. Раней пончкі называлі пампухамі, а хрусты – фаворкамі і гэта азначала, што хутка тлусты чвартак. У гэтыя днi людзі наядаліся празапас, “запускаліся”. Асабліва моладзь шмат весялілася, а хлопцы і дзяўчаты прыглядваліся адзін да аднаго. Якія ж запусты без музыкаў? Кажуць, што калісь танчылі “пад язык”, і пад музыку нашых местачковых музыкаў".

Па ўспамінах мясцовага жыхара Антона Пясецкагахацелася хучэй мяснога, пакупалі ў складчыну цялёнка, гатавалі з гэтай цяляціны розныя стравы, запеквалі мяса, рабілі кілбасу дамашнюю, варылі халадец, абавязкова пяклі хлеб, пончыкі”.

Яшчэ маглі збірацца кампанямі з нядзелі да серады, прыгаворваючы “Бежце пончэк на відэлец, бо вэ сьродэ юж Попелец». Шмат было на сталах тлустых, мясных страваў — розных вяндлінаў, кілбасаў, кішак, вантрабянак, сальцісонаў, бігасу, смажаніны.     

Да Вялікадня вернікі не павінны спажываць ежы жывёльнага паходжання, не наведваюць забаўляльных мерапрыемстваў. Таму на Запусты імкнуцца наесціся і нагуляцца на сем тыдняў наперад.


Фото Натальи Романович

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter