Обзор книг "Бездна" Кристофа Оно-Ди-Био и коллективного сборника "Ева ў пошуках Адама"

Чего хочет женщина

Ева ў пошуках Адама. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2016.

Гэта чарговы зборнiк выдавецкай серыi «Вера. Надзея. Любоў». Як зразумела з назвы, тэма яго твораў — каханне, а як ужо патрактуюць тэму шаноўныя аўтары, на iх сумленнi. Трактуюць традыцыйна. Ва ўсiх сэнсах. Цякуць скупыя мужчынскiя i гарачыя дзявочыя слёзы з вачэй падманутых герояў. Сапраўднае каханне пераадольвае ўсё. Часам нават лiтаратурныя штампы, праўда, не заўсёды. Вясковая лiнiя, якая ў беларускай лiтаратуры панавала цэлую эпоху, у зборнiку ва ўсёй пастаральнай красе. Высновы з любоўных перыпетый не арыгiнальныя, хаця i абсалютна правiльныя, кшталту «хiба закаханыя людзi могуць стамiцца адзiн ад аднаго»? Праўда, аб тым, як тыя закаханыя ўсё–ткi стамляюцца, напiсалi Леў Талстой, Стэндаль, Сартр... Але ж усе Львамi Талстымi быць не могуць. А аб’ёмны зборнiк тым i добры, што дазваляе прадставiць дыяпазон аўтараў ад узроўню раённай газеты да лiтаратурнага мэйнстрыму. Прыкладам, «Муза» Аляксандра Бацкеля — частка лiтаратурнай мiстыфiкацыi, рэфлексii ад iмя прыдуманага аўтара, незвычайная па форме кранальная гiсторыя пра няздзейсненае каханне, якое зрабiла з героя пiсьменнiка. Урывак з аповесцi Вiктара Праўдзiна «Парыж, Эйфелева вежа i два працэнты» распачынае дэтэктыўную iнтрыгу. Двое братоў–блiзнюкоў, адна жанчына, шмат здрады. Таццяна Мушынская распавяла дакументальную гiсторыю «Грушаўка. Вайна». Проста нявыдуманыя нататкi пра лёс родзiчаў з мiнскай Грушаўкi, што запамiнаюцца больш, чым накручаныя жарсцi некаторых аповедаў, дзе «мысленные потуги далеких воспоминаний словно провалились в затянутый ледком бездонный омут подсознания» (мае спачуваннi рэдактарам). Па–сапраўднаму кранаюць гiсторыi Уладзiмiра Сцяпана — шчырыя, акварэльна празрыстыя, выразна–лаканiчныя. У аповедзе Генадзя Аўласенкi «Тэлефон даверу» цiкава сканструяваны сюжэт. Уявiце сабе, герой рыхтуецца да суiцыду на глебе, ясна, няшчаснага кахання, раптам яму нехта тэлефануе i просiць дапамогi, бо таксама на мяжы самагубства. Карацей, усё адметнае пералiчваць не буду — калi возьмецеся чытаць, вылучыце самi.

Кристоф Оно–Ди–Био. Бездна. Москва, Фантом Пресс, 2015.

Сегодня в тренде ранее табуированные «женские» темы — партнерские роды, свобода женщины от семейных обязанностей, в том числе от обязанности воспитывать ребенка, ее творческое самовыражение. Неудивительно, что роман получил кучу премий. Героиня — мятущаяся дамочка, испанка–фотограф Пас, специализируется на изображении пляжей. Влюбленный в Пас журналист, чтобы познакомиться с предметом страсти, пишет хвалебную рецензию на ее выставку. К творчеству красавицы привлечено внимание публики, а внимание Пас — к журналисту Сезару. Но если тот видит в фотографиях отдыхающих на море радость жизни, Пас, напротив, уверена, что там высказывается ее ненависть к человеческой цивилизации. Тем не менее Сезар и Пас становятся парой. Мы следуем за ними туристическими маршрутами Европы, посещаем Венецианский бьеннале, всматриваемся в классическое и современное искусство. И да, на всем отблески пресловутого заката Европы. В том числе на институте семьи. Пас становится матерью... Тут же оставляет ребенка на заботливого папашу и отправляется искать себя. Куда? А на лоно дикой природы. Ведь она давно уже усыновила... акулу. И теперь судьба хищной рыбки заботит ее куда больше судьбы собственного сына. То есть перед нами история исканий творческого человека, но воспринимаемая как бы навыворот. Ведь в этой модели отношений на месте мятущегося гения нам привычней видеть мужчину, этакого брутального Гогена. Его бы мы осуждали куда меньше, правда?

Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр-т Независимости, 72.

Советская Белоруссия № 94 (24976). Пятница, 20 мая 2016
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter