Чатыры торбы з Мюнхена, пiшы прапала

Разам з кантрабандай мытнікі канфіскавалі i турыстычны аўтобус

Разам з кантрабандай брэсцкія мытнікі канфіскавалі i турыстычны аўтобус.

Спробу правезці праз граніцу Мытнага саюза 4 торбы з адзеннем коштам каля 30 мільёнаў рублёў прадпрыняў вадзіцель рэйсавага аўтобуса Мюнхен — Мінск. Нелегальны тавар выявілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай і кіналагічнай службы. У час агляду яны знайшлі яго ў тайніку каля радыятара.

Рэчы для асабістага карыстання, калі іх кошт перавышае 1,5 тыс. еўра, павінны быць задэклараваныя. Паколькі вадзіцель, якому належаў кантрабандны груз, гэтага не зрабіў, на яго будзе накладзены штраф у памеры да 30 базавых велічынь. Разам з тым згодна з заканадаўствам падлягае канфіскацыі і транспартны сродак з тайніком, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці ён знаходзіцца. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter