Часу непадуладна

У Гомелі расчыніць свае дзверы незвычайны музей на колах

Аб гісторыі вызвалення краіны ад нямецкіх захопнікаў раскажа экспазіцыя музея на колах, наведвальнікамі якога гамяльчане могуць стаць 26 чэрвеня.

На некаторы час незвычайны музей расчыніць свае дзверы каля помніка камсамольцам-героям на перакрыжаванні вуліц Карповіча і Жаркоўскага. Тут адбудзецца мітынг удзельнікаў рэспубліканскага маладзёжнага марафону «70!», затым музей перамесціцца на плошчу Леніна, дзе актывісты БРСМ правядуць тэматычныя флэш-акцыі.

Каштоўную экспазіцыю «музея-буса», а гэта ўзоры ўзбраення ваеннага часу, салдацкая амуніцыя, прадметы быту, дакументы і друкаваныя выданні, дапамаглі стварыць спецыялісты музея Вялікай Айчыннай вайны і гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна», члены брэсцкага ваенна-гістарычнага клуба «Гарнізон». Экспанаты расказваюць аб масавым гераізме беларусаў з пачатку акупацыі і да вызвалення краіны. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter