Часу не марнуючы

Гаспадаркі Гомельшчыны пачалі сяўбу ранніх яравых культур

Гаспадаркі Гомельшчыны пачалі сяўбу ранніх яравых культур.

Піянеры ў гэтай справе на Хойнікшчыне — КСУП імя Мележа, «Судкова», а сёння авёс будуць сеяць у сельгаспрадпрыемствах «Стралічава», «Арэвічы».

— Мінулы год не спраўдзіў нашы спадзяванні, у тым ліку і з-за запозненага пачатку пасяўной кампаніі, — лічыць намеснік старшыні Хойніцкага райвыканкама Аляксандр Калыхан. — Вывады зроблены: сёлета па меры падсыхання глебы тэхніка выйшла ў поле значна раней. Выклікана гэта і большай маштабнасцю задач: плошчы пад раннія зерневыя сёлета павялічаны на 1,5 тысячы гектараў і зоймуць 3,5 тысячы, з 7 да 10 тысяч гектараў пашырацца і кукурузныя палеткі. Калі на Хойнікшчыне ўжо вызначылі гранічны арыенцір для завяршэння сяўбы зерневых і кукурузы — 10 красавіка і 8 мая, то ў паўночнай частцы Гомельшчыны пакуль стрымліваюцца называць нават тэрміны яе пачатку. Вільготная глеба і халоднае пакуль надвор’е выступаюць тут галоўнымі апанентамі ў планах вяскоўцаў. Тым не менш, як запэўнівалі «Р» у аблсельгасхарчы, у земляробаў ёсць магчымасць для своеасаблівага практычнага трэнінгу перад шырокім выхадам у поле: можна настроіць агрэгаты, абкатаць новую тэхніку непасрэдна на асобных участках палёў.

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter