Чашнiцкi спiрт – па дзяржстандарту

У адрозненне ад так званага спiрту-сырцу, якi патрабуе складанага i карпатлiвага ачышчэння ад шкодных кампанентаў, “вогненная вада” Чашнiцкага завода харчовых прадуктаў годная нават на экспарт. Толькi за мiнулы год калектыў прадпрыемства выдаў з канвеера звыш паўмiльёна дэкалiтраў выдатнага, адпавядаючага ўсiм запатрабаванням дзяржстандарту спiрту-рэктыфiкату. Асаблiва запатрабаваная такая сыравiна ў медыцыне i фармацыi, пры вытворчасцi адмысловых i прэстыжных алкагольных напояў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter