Следующая неделя в Минске пройдет под знаком "детской" музыки

Час запальваць

Хоць фінал дзіцячага “Еўрабачання” і запланаваны на 25 лістапада, святкаваць гэту маштабную падзею пачнём ужо ў панядзелак. Артысты з 20 краін — рэкорд для дзіцячага “Еўрабачання” — пройдуць 19 лістапада па чырвонай дарожцы нацыянальнага выставачнага цэнтра “БелЭкспа”. Вядучымі цырымоніі адкрыцця стануць Дзяніс Дудзінскі і Ганна Квілорыя. Далей юных выканаўцаў чакаюць рэпетыцыі на галоўнай пляцоўцы конкурсу.

Фота БЕЛТА


Мантаж сцэны “Мінск-Арэны” ўжо завершаны. Маштаб працы ўражвае: 20 фур абсталявання, у тым ліку каля 1000 светлавых прыбораў, дзве сцэны, грынрум, доўгія подыумы, якія цягнуцца ў зал... І ўсё нібы лунае ў зорным небе. Нездарма слоган і лагатып конкурсу гэтага года — “Запальвай!”. Аўтар афармлення — мастак-пастаноўшчык Белтэлерадыёкампаніі Галіна Гоманава. Гэта першы выпадак на дзіцячым “Еўрабачанні”, калі сцэнаграфіяй займаецца спецыяліст з краіны-арганізатара. Звычайна такая справа даручаецца прафесіяналам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

Убачыць, як “Мінск-Арэна” ператварылася са спорткомплексу ў музычную касмічную пляцоўку, і паназіраць за выступленнямі артыстаў можна будзе не толькі ў дзень фіналу — 24 лістапада адбудзецца генеральная рэпетыцыя, якая поўнасцю паўтарае галоўнае шоу.

А пакуль беларусы рыхтуюцца да дзіцячага “Еўрабачання”, у свеце актыўна абмяркоўваюць правядзенне дарослага конкурсу, які пройдзе ў маі наступнага года ў Тэль-Авіве. Нядаўна на афіцыйным сайце “Еўрабачання” з’явілася інфармацыя, што на 64-ы конкурс прыедуць удзельнікі з 42 краін.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter