На театральный фестиваль «Белая вежа» в Брест приедут коллективы из тринадцати стран

Час тэатраліць

З вераснем у кожнага свае асацыяцыі. Для адных гэта пачатак навучальнага года, для другіх — час збору ўраджаю. А для брастчан гэта традыцыйны месяц тэатральнага мастацтва — 24-ы раз калектывы з розных краін прыедуць у горад над Бугам з 8 па 15 верасня на Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа».

Зорным госцем «Белай Вежы» стане народны артыст Расіі, кіраўнік маскоўскага тэатра «Сатырыкон» Канстанцін Райкін. Ён прадставіць паэтычны монаспектакль «Звычайныя словы» па вершах Давіда Самойлава, Восіпа Мандэльштама і іншых класікаў літаратуры.
afisha.a42

З году ў год форум ­знаёміць жыхароў і гасцей горада са сцэнічнымі традыцыямі розных краін свету, сучаснымі тэатральнымі тэндэнцыямі, дасягненнямі нацыянальнага сцэнічнага мастацтва Беларусі. Уражваюць маштабы сёлетняга фестывалю. У ім прымуць удзел драматычныя, лялечныя, пластычныя і вулічныя тэатры з 13 краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Германіі, Францыі, Казахстана, Арменіі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Літвы. Усяго ў праграму фестывалю ўключаны спектаклі 28 тэатральных калектываў: ад класічных камедый і драмы да мюзіклаў, ад трылераў і фантасмагорый да маляўнічых вулічных прадстаўленняў. Спектаклі пастаўлены як па класічных творах, напрыклад «Сымон-музыка», «Новая зямля», «Вішнёвы сад», «Вій», так і па сучасных сцэнарыях. 

Паказы фестывальных спектак­ляў адбудуцца на дзевяці мовах у суправаджэнні субцітраў на рускай. Пастаноўкі пройдуць на пяці пляцоўках горада: у вялікім і малым залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, у абласным грамадска-культурным цэнтры, у Брэсцкім тэатры лялек, а таксама на плошчы Леніна.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter