Час оперы

УСТАНОВУ адукацыі павіншуе кіраўніцтва Мінскай вобласці і Міністэрства культуры Беларусі, рэктары ВНУ і каледжаў мастацтва, госці з Польшчы, Эстоніі і Літвы. Пасля святочных урачыстасцей у Палацы культуры калежане дадуць юбілейны канцэрт.

Сёння Маладзечанскі музычны каледж імя Міхала Клеафаса Агінскага адзначае сваё 55-годдзе

УСТАНОВУ адукацыі павіншуе кіраўніцтва Мінскай вобласці і Міністэрства культуры Беларусі, рэктары ВНУ і каледжаў мастацтва, госці з Польшчы, Эстоніі і Літвы. Пасля святочных урачыстасцей у Палацы культуры калежане дадуць юбілейны канцэрт.

— У нас супалі дзве даты: 55-годдзе каледжа і 45-годдзе сімфанічнага аркестра навучальнай установы, — паведаміў карэспандэнту «БН» дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага Рыгор Сарока. — Канцэрт стане своеасаблівым фіналам святочнага марафону з нагоды юбілею. Падчас яго прайшоў цэлы шэраг сустрэч з выпускнікамі каледжа і міні-экскурсіі. Дарэчы, у каледжы рыхтуюць прэм’еру оперы пра Міхала Клеафаса Агінскага. Двухгадзінны спектакль абяцаюць прадставіць да канца года.

Таццяна УСКОВА, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter