Август порадует несколькими крупными музыкальными фестивалями

Час оўпен-эйраў

Фестывалі пад адкрытым небам сталі неад’емнай часткай культурнага жыцця беларусаў. Оўпен‑эйры прахо-дзяць у розных кутках краіны і цягам усяго лета, але найбольшая іх колькасць адбываецца ў жніўні.

Фота  БЕЛТА

Адзін з самых папулярных музычных фестываляў «Рок за Баброў» пройдзе ўжо заўтра на аэрадроме Баравая. Летась гэта мерапрыемства сабрала не менш за 45 тысяч гледачоў. Сёлета чакаюць яшчэ больш гасцей. Нездарма плошча фестывалю павялічваецца з кожным годам, а яго праграма становіцца ўсё больш насычанай і цікавай. Вядома, што ў дванаццацігадзінным музычным марафоне прымуць удзел 12 гуртоў, сярод якіх як папулярныя зоркі, якія выступаюць у стылі рок і хіп‑хоп, так і маладыя перспектыўныя артысты: «Баста», Little Big, «Мумий Тролль», «Ляпис 98», «Порнофильмы», «25/17», «Монеточка», «Бакей», «Петля Пристрастия»,  Dlina Volny, «Дай Дарогу!»,  Panska Moc. Вядучым фестывалю стане папулярны расійскі журналіст і відэаблогер Юрый Дудзь.

Парадуе меламанаў і A‑fest, які пройдзе 10 жніўня на тэрыторыі Лошыцкага парку. У зялёным сэрцы Мінска запланаваны выступленні ўкраінскіх гуртоў  O.Torvald і «Бумбокс», франка‑ і англамоўнага спевака і музычнага прадзюсара K‑Maro, папулярнага беларускага калектыву Nizkiz і многіх іншых. На абодвух фестывалях будуць працаваць багаты фуд‑корт, фотазоны, забаўляльныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter