Александр Розенбаум станет гостем программы «Линия жизни» на телеканале «Культура», а на ОНТ покажут финал Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь»

Час новых адкрыццяў

13 верасня спеваку, кампазiтару, паэту, акцёру, пiсьменнiку Аляксандру Разенбаўму споўнiцца 70. У новым выпуску праграмы «Лiнiя жыцця», якi пакажуць у эфiры «Культуры» 11 верасня, народны артыст Расii раскажа, чаму пайшоў у медiнстытут i што дала яму медыцына, а таксама пагаворыць аб сваiм музычным жанры, блатных i ваенных песнях. На тэлеканале АНТ, у сваю чаргу, днём раней назавуць iмя нашай самай прыгожай суайчыннiцы. На карону i званне «Мiс Беларусь», нагадаем, прэтэндуюць 29 дзяўчат з усiх абласцей краiны.

«Міс Беларусь»: галоўнае на шляху да кароны — перамагчы хваляванне i перастаць баяцца камер.

Чужы сярод сваiх

Журналiсты называюць Аляксандра Разенбаўма жорсткiм, упэўненым у сабе, незалежным i рэзкiм. I гэта, вядома, шмат у чым праўда. Ён нiколi i нiчога не баяўся, але плакаў пасля страты любiмага сабакi. Нiколi i нi ад каго не залежаў, заўсёды рабiў па-свойму. Пайшоў на сцэну, але застаўся ўрачом, абаронцам, чалавекам, якi адказвае за ўсё i за ўсiх. У праграме «Лiнiя жыцця» Аляксандр Разенбаўм, якi днямi адзначыць прыгожы юбiлей, успомнiць аб сваiм першым канцэрце i выпадках з медыцынскай практыкi, прызнаецца ў любовi роднаму гораду — Санкт-Пецярбургу, раскажа аб паездках у Афганiстан i пра тое, як нара-джаюцца яго вершы i песнi, многiя з якiх даўно сталi народнымi. На канцэртах Разенбаўма заўсёды аншлагi, i ён, мабыць, адзiны, каму ўдалося збiраць поўныя залы у Маскве 10 (!) вечароў запар.

На творчым рахунку музыканта — 33 альбомы, два дзясяткi кнiг i больш за 850 песень i вершаў. Кожная кампазiцыя, неаднойчы прызнаваўся Аляксандр Якаўлевiч, — гэта маленькае жыццё i асабiстая гiсторыя. Але вiзiтнай карткай галоўнага барда Расii па-ранейшаму застаецца «Вальс-бастон». «Гэтая тэма блiзкая кожнаму чалавеку, i 10-гадоваму, i 80-гадоваму. У кожнага быў свой двор, i «Вальс-бастон» менавiта пра гэта: пра дзяцiнства, юнацтва, самыя цёплыя адчуваннi чалавечыя», — так сам артыст тлумачыць поспех свайго хiта.

На канцэртах ён заўсёды выходзiць на сцэну з гiтарай. Нiякiх фанаграм — толькi жывы гук. Чаму Аляксандр Разенбаўм не слухае сучасную эстраду? Цi праўда, што ў яго сям’i ёсць забароненае слова — «шоу-бiзнес»? I чаму ён цярпець не можа, калi яго кампазiцыi спрабуюць вызначыць па жанры — бардаўскiя, эстрадныя або шансон? Аб гэтым i шмат чым iншым Аляксандр Якаўлевiч адкрыта раскажа ў наступную суботу ў 18:05.

Баль каралеў

Ну а ў пятнiцу ў 21:15 тэлеканал АНТ запрашае паглядзець самае прыгожае шоу гэтай восенi — грандыёзны фiнал конкурсу «Мiс Беларусь». Лёгкай паходкай на сцэну Палаца спорту выйдуць 29 фiналiстак, каб прадэманстраваць журы i гледачам усе свае таленты. Скразным мастацкiм вобразам гала-шоу стане наша краiна: яе мiнулае, сучаснасць i будучыня, багацце духоўнай культуры i традыцыi, нацэленасць на новыя здзяйсненнi. Дырэктар дырэкцыi тэлеканала АНТ Алена Лобач дзелiцца падрабязнасцямi:

— Праз вобраз Беларусi мы раскрыем вобраз сапраўдных беларусак. Пакажам, як важна любiць сваю краiну так, як умеюць толькi нашы дзяўчаты — разумныя, талерантныя, скiраваныя ў будучыню. Акрамя таго, яшчэ на адборах мы заўважылi цiкавую тэндэнцыю: кожная другая (!) удзельнiца прафесiйна спявае, танцуе цi грае на музычным iнструменце. I мы вырашылi, што ўсе гэтыя таленты дзяўчаты павiнны паказаць у фiнальным шоу.

Пакуль жа прыгажунi працягваюць рыхтавацца да самага, магчыма, важнага дня ў iх жыццi. Шматгадзiнныя рэпетыцыi, праца са стылiстамi, а яшчэ — iнтэлектуальныя вiктарыны, дабрачынныя мiсii i нават стральба з лука! У адзiн з дзён фiналiстак конкурсу «Мiс Беларусь» прымаў у гасцях аграэкатурыстычны комплекс «Белы лось», дзе дзяўчат вучылi пераадольваць страх 10-метровай вышынi, здабываць ежу i ўладкоўваць сабе начлег. На чарзе — першыя пробы на сцэне Палаца спорту i фiнальныя прымеркi нарадаў. Вобразаў, дарэчы, будзе некалькi. Выйдуць дзяўчаты ў тым лiку i ў нацыянальных касцюмах. Iншых падрабязнасцей арганiзатары конкурсу пакуль не раскрываюць, але абяцаюць, што гэта будзе бомба. Што ж, ахвотна верым i запасаемся квiткамi — яны ўжо ў продажы. Ну а тым, каму не хопiць месца ў партэры i на трыбунах, АНТ прапануе ў пятнiцу нацiснуць на пульце патрэбную кнопку: над трансляцыяй шоу ў гэты вечар будуць працаваць лепшыя сiлы тэлеканала.

leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter