Час інавацый

Навошта патрэбны «тэкстыльны спецназ»
Навошта патрэбны «тэкстыльны спецназ»

На новую пражу чакаецца попыт

Пачуўшы, што ўнікальная пража, вынайдзеная на кафедры «Прадзенне натуральных і хімічных валокнаў» Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, утрымлівае дрот і што прызначана яна для «вырабаў спецыяльнага прызначэння», лёгка ўявіць сабе кальчугу для экіпіроўкі нейкіх «байцоў нябачнага фронту». Але калі вы так падумалі, то вас чакае расчараванне. Навобмацак новая камбінаваная пража практычна не адрозніваецца ад звычайнай. І толькі прыгледзеўшыся можна заўважыць, што ваўняныя або, як варыянт, арселонавыя валокны пераплятаюцца з найтанчэйшым, усяго сотыя долі міліметра ў дыяметры, медным дротам. На эластычнасці нітак з такога валакна прысутнасць металу не адбіваецца. Затое тканіна, вырабленая з такіх нітак, становіцца токаправоднай. Гэта якасць патрэбна для таго, каб пазбегнуць назапашвання на вопратцы вольнага электрычнага зараду. Напрыклад, з такой тканіны можна вырабіць спяцоўкі для людзей, якія працуюць у нафтаперапрацоўчай галіне, на газа- і бензазаправачных станцыях, ва ўмовах магутнага электрамагнітнага выпраменьвання. Электрычны зарад, які увесь час «сцякае» з такога касцюма, не будзе назапашвацца і не прывя¬дзе да з’яўлення небяспечных іскраў. І нават падлогавыя дываны з новага матэрыялу будуць валодаць неацэннымі спажывецкімі ўласцівасцямі. Бо зарады статычнай электрычнасці, нават калі яны не ўтвараюць іскры, усё роўна шкодныя для арганізма.
 
Дмитрий ПАТЫКО, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter