Творческих белорусов приглашают придумать оригинальное шоу и выиграть денежный приз

Час крэатыву

Крэатыўны марафон на лепшую ідэю для серыяла і тэлешоу правядуць у Мінску 17—18 жніўня. Прыняць удзел у марафоне могуць творчыя людзі ад 18 гадоў, не абыякавыя да рэжысуры, пісьменніцкай справы, мастацтва, прадзюсіравання, журналістыкі, кінематаграфіі, тэлебачання. Заяўку на ўдзел у крэатоне трэба падаць да 14 жніўня, форму можна знайсці на старонках арганізатара відэасэрвісу VOKA ў сацыяльных сетках. 

nanigans.com

З пададзеных заявак адбяруць 90 удзельнікаў, якіх падзеляць на 18 каманд па 5 чалавек. У першы дзень крэатыўнага марафону камандам неабходна будзе рас­працаваць ідэю будучага серыяла ці тэлешоу і коратка апісаць яе, а ў другі — прэзентаваць свой праект журы. Шлях ад ідэі да фінальнай прэзентацыі ўдзельнікі пройдуць разам з прафесіяналамі кіно і тэлебачання, якія правядуць для іх майстар-класы і кансультацыі. Сярод запрошаных экспертаў — выкладчык Маскоўскай школы кіно, сцэнарыст і прадзюсар Алег Масціч (вядомы па праектах для СТС і ТНТ), праграмны дырэктар радыё Unistar, блогер і тэлевядучы Аляксандр Найдзёнаў, рэжысёры Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў і Дзмітрый Дзядок.

Ацэньваць ідэі ўдзельнікаў крэатону будуць генеральны дырэктар кампаніі velcom | A1 па лічбавых платформах і кантэнту Антон Бла­дзік, драматург, сцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык, прадзюсар і рэжысёр Уладзімір Максімкаў. Мадэратар марафону — тэлевядучы Юрый Ярошык. Каманда-пераможца атрымае грашовы прыз у памеры 5000 рублёў, а таксама магчымасць рэалізаваць сваю ідэю і прыняць удзел у здымачным працэсе.

mila@sb.by

nanigans.com
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter