
Тэме Усебеларускага сходу прысвечана цэлая серыя матэрыялаў у гэтым выпуску часопіса.
Нельга не сказаць яшчэ пра адну падзею, якая ў большай ступені мае міжнародны характар.
Размова пра саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, у якім Беларусь упершыню прымала ўдзел у статусе назіральніка. Так, краіна паступова, але ўпэўнена, займае паўнапраўнае месца ў адной з уплывовых глабальных структур. Першапачаткова задачы ШАС ляжалі ў сферы ўнутрырэгіянальных дзеянняў па спыненні тэрарыстычных актаў, сепаратызму і экстрэмізму ў Сярэдняй Азіі. Аднак па меры развіцця арганізацыі пытанні бяспекі былі дапоўнены эканамічным блокам, уключаючы энергетыку, транспарт, АПК, тэлекамунікацыі, а таксама гуманітарным вымярэннем. На думку Прэзідэнта менавіта Беларусі, эканамічная кааперацыя павінна стаць магістральным напрамкам узаемадзеяння ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Чытайце публікацыю “Дарожная карта” актыўных дзеянняў”.
Зрэшты, насычанасць жыцця складваецца не толькі з падзей, няхай і найважнейшых, чыста палітычнага зместу. Не менш важным уяўляецца злабадзённасць спраў, якія, уласна, і пацвярджаюць рэальнасць палітычных намераў. Каб вялікая колькасць планаў не аказалася фікцыяй. Добры прыклад той, які матэрыялізуе некалі намечанае ў ажыццёўленае. Публікацыя “Атрымаць месца ў вёсцы, не выязджаючы з горада” якраз расказвае пра такое. Вось невялікая вытрымка з матэрыялу:
“Усяго шэсць гадоў назад тут была пустка. Ускраіна Мінска. Але блізкасць да карпусоў Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта і станцыі метрапалітэна прымусілі прыгледзецца да месца больш уважліва. Так, адна за адной выраслі сем прыгожых шматпавярховак. Комплекс будынкаў назвалі “Студэнцкая вёска”.
За некалькі гадоў новенькія інтэрнаты абраслі магазінамі і гандлёвымі цэнтрамі. Быў узведзены спартыўны комплекс. Не так даўно ў прыбудове аднаго з інтэрнатаў адкрылі яслі-сад, якія прымаюць не толькі дзетак студэнцкіх сем’яў, але і з суседняга спальнага мікрараёна Брылевічы. Хутка ў маладзёжным гарадку адкрыюцца гасцініца, паліклініка, пункты бытавога абслугоўвання, падземныя аўтастаянкі, культурна-забаўляльны цэнтр. Інфраструктуру абяцаюць круцейшую, чым у кампусах некаторых еўрапейскіх універсітэтаў.
І напрыканцы невялікі культурны экскурс. Сёння відавочна, што атрыманне суверэнітэту Рэспублікай Беларусь у 1991 годзе азнаменавала і цалкам новы этап мастацкай культуры. За гады незалежнасці ў грамадстве адбыліся істотныя змены, пачаўся працэс абнаўлення, рэалізацыі інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу. З асаблівасцямі развіцця айчыннага мастацтва ў кантэксце традыцый і сучаснасці, творчай пераемнасці і эксперыментальных пошукаў знаёміць выстава “Сучасная Беларусь вачамі мастакоў”, якая адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі
Часопісная публікацыя пра выставу прадстаўлена матэрыялам “Карціны як факты з біяграфіі краіны”.
Але лепш знайсці час і асабіста пабываць на выставе. Яна таго вартая.
Віктар Харкоў