У Мiнску праходзiць выстаўка кітайскага традыцыйнага ткацтва і вышыўкі XIX—XXI стагоддзяў

Чароўны шоўк і гісторыя Цзын Кэ

Шэдэўры кітайскага традыцыйнага ткацтва і вышыўкі XIX—XXI стагоддзяў прадстаўлены ў Мінску на выстаўцы касцюма «Чароўны шоўк». Яна адкрылася ўчора ў Нацыянальным мастацкім музеі і прымеркавана да Дзён культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў нашай краіне.


Выстаўка дазваляе пазнаёміцца са старажытнымі і сучаснымі тэндэнцыямі моды адзення. Наведвальнікам прадстаўлены не проста збор унікальных узораў кітайскага ткацтва, але і яркая, дзіўная гісторыя касцюма розных слаёў жыхароў гэтай краіны: ад імператара да простых людзей. Культура кітайскага шаўковага адзення развіваецца да гэтага часу, у магазінах можна знайсці тысячы фасонаў адзення розных расфарбовак. Тым не менш усе яны звязаны агульнай старажытнай традыцыяй.

Выстава будзе працаваць да 24 кастрычніка.

Яшчэ адной яркай падзеяй Дзён культуры стала знаёмства з Пекінскім тэатрам народнага мастацтва. У Мінску гэты славуты калектыў, які мае 60-гадовую гісторыю, пабываў упершыню. Спектаклі прайшлі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Гледачы ўбачылі пастаноўку «Наш Цзын Кэ», у аснове якой — гісторыя легендарнага воіна Цзын Кэ, чыё імя вядома кожнаму ў Кітаі яшчэ з часоў старажытнасці. 

isvirko@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter