В детских оздоровительных лагерях началась первая летняя смена

Чараўніцтва летніх дзён

На гадзінніку — палова на дзявятую, а да баз адпачынку «Агеньчык» і «Спадарожнік» ужо не праехаць. Легкавыя аўтамабілі, бацькі, дзеці... Як і чакалася. Учора стартавала работа загарадных ці, па-іншаму, стацыянарных аздараўленчых лагераў. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, сёлета ў іх адпачнуць больш за 100 000 дзяцей.

Паездка ў аздараўленчы лагер — заўсёды шчасце. Пра гэта добра ведаюць госці «Агеньчыка».

Надвор'е настрою не псуе

Месца сустрэчы адпачывальнікаў — медпункт. Два аўтобусы, каля якіх тоўпяцца дзеці з чамаданамі, сумкамі. Нават дажджлівы дзень не псуе настрой малышне. Вось дзяўчаты, сабраўшыся ў групку, зацягваюць: «Песен еще не написанных сколько?» У гэты час некалькі груп, выцягнуўшыся ў чарзе, сталі на прыём адразу да трох прадстаўнікоў медпункта. Праверка на каросту і педыкулёз, замер тэмпературы і дакументы, якіх у гэтым годзе крыху больш, чым звычайна.

Прахадны пункт — звычайная працэдура прыёму адпачывальнікаў.

Прахадны пункт — звычайная працэдура прыёму адпачывальнікаў, уводзіць у курс справы дырэктар аздараўленчага лагера «Агеньчык» УП «Мінгаз» Вольга Нікалаенка. З той толькі розніцай, што звычайна два суседніх лагеры — «Агеньчык» і «Спадарожнік» — праходзяць яе разам. Сёлета ў сувязі з эпідсітуацыяй рабят раздзялілі. З аднаго боку — адзін медпункт, тут — другі. Сюды прыбылі толькі агеньчыкаўцы.

— Дзеці прыехалі цэнтралізавана на двух аўтобусах. Усяго адпачывальнікаў — 56 чалавек. Акрамя звычайных працэдур, наш галоўны ўрач правярае рабят на наяўнасць даведак аб стане здароўя і тых, якія пацвярджаюць адсутнасць кантактаў на наяўнасць COVID-19 першага ўзроўню на працягу чатырнаццаці дзён.

У сувязі з эпідсітуацыяй аддыхаючыя ў суседніх «Агеньчыку» і «Спадарожніку» могут нават не сустрэцца.

 Лагер запоўнены на ўсе сто

Калі не ўлічваць гэтых асаблівасцей, кажа дырэктар, цяперашняя змена — самая звычайная.

— 56 рабят — гэта максімальная колькасць чалавек, якіх прымае база штогод. Гэта значыць, на дадзены момант мы запоўненыя на сто працэнтаў. Дзяцей раздзялілі па ўзросце на два атрады. У малодшым будуць тыя, каму ад 6 да 11, у старэйшым — ад 12 да 14. Самая маштабная катэгорыя адпачывальнікаў — ва ўзросце ад шасці да дзесяці гадоў. Думалі, дарослых будзе больш.


Пакуль дзеці праходзяць медагляд, пакаёўкі і дворнікі — у дзеянні. Вычышчаецца кожная лесвіца, кожны паверх.

— Тэхнічны персанал працуе як трэба. Як бачыце, усе мы ў масках і пальчатках. Бацькоў наогул няма — яны толькі прывезлі дзяцей да месца пасадкі ў аўтобус. Раней хтосьці ехаў на аўтобусе, але асноўную масу хлопчыкаў і дзяўчынак падвозілі самі бацькі. Цяпер мы ад гэтага адмовіліся.

На бяспеку арыентаваны і многія іншыя меры. Напрыклад, сёлета будзе павялічаны перапынак паміж зменамі. Тры дні патрацяць на маштабную генеральную ўборку і дэзынфекцыю корпуса. Раней гэта была звычайная ўборка з дэзсродкамі, успамінае Вольга Нікалаенка. Але вось цэнтралізаваную дэзынфекцыю шляхам арашэння правядуць упершыню. Для яе ў гэтым годзе закуплена вялікая колькасць дэзсродкаў. У карпусах на ўваходах вісяць дазатары, дзе кожнае дзіця можа прадэзынфікаваць рукі. Прычым сродкі закуплены менавіта дзіцячыя.


Пакуль мы размаўляем, чарга паціху растае. Важатая старэйшага атрада Таццяна Шашко з інфрачырвоным тэрмометрам у руцэ жартуе:

— Усе «адстраляліся»?

Смачна і карысна

У сталовую мы зазіраем крыху раней. Тут нас сустракае загадчыца вытворчасці Камбіната школьнага харчавання Ірына Рудзянок. Прызнаецца: у гэтым годзе падрыхтоўка была асаблівай. І не толькі таму, што трэба было арганізаваць кармленне дзяцей у дзве змены — спачатку аднаго, потым другога атрадаў, забяспечыць паміж імі 20-хвілінную дэзынфекцыю, не забыўшыся пра адпаведную расстаноўку сталоў.


— Усе, хто ўдзельнічае ў працэсе падрыхтоўкі, прайшлі пяцідзённы каранцін. Гэта значыць, прыехалі ў лагер загадзя. Праводзім мерапрыемствы па дэзынфекцыі. Працы больш. Што датычыцца меню, яно зацверджана. Збалансаванае, пяціразовае харчаванне. Будзе смачна. А вітамінаў у нас заўсёды шмат.

Пакуль гаворым, на сняданак падцягваецца малодшы атрад. Не спяшаючыся, пад кіраўніцтвам дарослых, хлопчыкі і дзяўчынкі займаюць свабодныя столікі. На пытанне «Дзеці, вам смачна?» дружны дзіцячы хор адказвае: «Смачна!»

Дарэчы, аказваецца, у кожнага атрада — свой уваход не толькі ў корпус, але і ў сталовую. Мерапрыемствы гэтага года, кажа дырэктар лагера, пройдуць па атрадах. Гэта значыць, кантактаванне дзяцей будзе зведзена да мінімуму.


— Дзеці будуць максімальна праводзіць час на свежым паветры і паасобку. Ніякіх актавых залаў, гурткоў.

Дарэчы, для бяспекі дзяцей на працягу першай змены ўвесь персанал будзе пражываць на тэрыторыі лагера. Раней усе, акрамя важатых, штодня ездзілі дадому. Сёлета кухня, медыцынскія работнікі і тэхперсанал таксама застануцца тут на ўсю змену.

Таццяну Шашко такое выпрабаванне не бянтэжыць. Больш таго, яна ўпэўненая, што цяжэй у гэтым годзе прыйдзецца бацькам:

— Яны не змаглі правесці сваіх дзяцей да лагера, паглядзець, як яны ўладкаваліся, дапамагчы ім разабраць рэчы. Але мы стараемся дапамагчы дзецям самі. У астатнім, думаю, усё будзе добра. Мерапрыемстваў запланавана шмат. Каб дзеці і бацькі ў расстанні не сумавалі, думаем арганізаваць відэасувязь. У кожнага атрада «Агеньчыка» ёсць старонкі ў сацсетках, дзе мы будзем кожны дзень распавядаць, як праводзім час, публікаваць фотасправаздачы. Бацькі могуць нам тэлефанаваць і задаваць пытанні. Мы заўсёды адкажам.

arteaga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter