Чаму я люблю «Рэспублiку»

Мая любімая «Рэспубліка» — адно з лепшых выданняў краіны...

Мая любімая «Рэспубліка» — адно з лепшых выданняў краіны. На яе старонках пастаянна друкуюцца матэрыялы духоўна-маральнай тэматыкi, узнiмаюцца праблемы нацыянальнага адраджэння, будучыні беларускага народа.

Асабліва хацелася б сказаць пра лірычнасць і пранікнёнасць публікацый Міхаiла Шыманскага. І наогул, вельмі прыемна, што газета не страціла лірычную плынь у сваіх публікацыях. У «Рэспубліцы» на высокім узроўні асвятляюцца шматлікія пытанні міжнацыянальных адносін і міжкультурнага дыялога. Газета выходзіць у свет пад ганаровай назвай «Рэспубліка», якая цалкам адпавядае напаўненню яе старонак. Як і заўсёды, выданне цвёрда трымае сваю лінію — з’яўляецца акумулятарам ідэй і пачынанняў, якія ўзнікаюць у грамадстве, адстойвае інтарэсы чалавека працы, ад якога залежыць абсалютна ўсё ў нашым вірлівым свеце. Аб разнастайнасці тэматыкі і жанраў пуб-лікацый гаворыць і тое, што ў газеце пастаянна з’яўляюцца новыя рубрыкі. Так трымаць, паважаная «Рэспубліка»!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter