Чаму скрыжаванне дарог лічылі небяспечным месцам і катэгарычна забаранялі падбіраць на ім пакінутыя рэчы?

Негатыўны адбітак скрыжаванне дарог атрымала па некалькіх прычынах. Па-першае, скрыжаванне было сімвалічнай лініяй, якая размяжоўвала, дзяліла, раз’ядноўвала дарогу, у некаторых выпадках станавілася сімвалічнай кропкай адліку. Менавіта па гэтай прычыне ў час эпідэміі на скрыжаванні дарог ставілі крыжы — каб спыніць распаўсюджванне страшнай хваробы, не пусціць яе за сімвалічную мяжу.

Па-другое, лічылася, што там, дзе перакрыжоўваюцца некалькі дарог, дзе праходзіць шмат людзей, любая вестка (інфармацыя) вельмі хутка разляціцца па ўсім наваколлі (менавіта з гэтай мэтай на скрыжаванне дарог прыносілі розныя рэчы, на якія адсылалі хваробы, беды і няшчасці, каб іх знеслі як мага далей — “разнеслі на ўсе чатыры бакі”!).

Па-трэцяе, у старажытныя часы нашы прашчуры на скрыжаванні дарог хавалі тых, хто памёр не сваёй смерцю або заўчасна.

Па-чацвёртае, на скрыжаваннях, якія станавіліся “занядбанымі”, “закінутымі”, рабілі сметнікі, выкідалі рэчы, якія непасрэдна кантактавалі з цяжкахворым чалавекам або памерлым (мыла, ручнік пасля таго, як памылі нябожчыка) і г.д.

У адносінах да скрыжавання ў народнай культуры ўсталяваліся забароны і прадпісанні: не сядзець, не спаць, не выкідваць смецце. Але самая галоўная парада — ніколі нічога не падбіраць, нават каштоўныя рэчы, на якія хутчэй за ўсё і “адсылалі” свае хваробы, няшчасці, няўдачы. З гэтай паднятай рэччу ў хату маглі “прыйсці” і ўсе праблемы, якія былі “перанесены” на гэты прадмет.

У той жа час жменьку зямлі, якую ўзялі на перакрыжаванні каля вёскі, лічылі самым надзейным абярэгам у далёкай дарозе  і вандраваннях.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter