Чаму ў Марозаў і вяселле ў мароз?..

НАВАТ дваццаціпяціградусны мароз не змусіў адкласці вяселле настаўніка працы СШ № 2 Верхнядзвінска Дзмітрыя МАРОЗА і яго нявесты Наталлі, студэнткі юрыдычнага факультэта Полацкага ўніверсітэта

Больш таго, пара правяла самае важнае ў сваім жыцці мерапрыемства ў народных традыцыях па сцэнарыю, распрацаванаму раённым метадычным цэнтрам. Для маладажонаў быў выкананы вясельны марш ад старажылаў вёскі Муквяціца, прагучалі песні народнага вакальна-харэаграфічнага гурту «Ярыца» і народнага ансамбля народнай музыкі «Верхнядзвінскія музыкі».

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота Валерыя САЛАЎЁВА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter