Чаму малым дзецям, паводле народных традыцый, забаранялася стрыгчы пазногці?

У адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі, пазногці, нараўне з валасамі і зубамі, з’яўляліся цэнтрам жыццёвых сіл чалавека.

У адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі, пазногці, нараўне з валасамі і зубамі, з’яўляліся цэнтрам жыццёвых сіл чалавека. Нашы продкі лічылі, што праз пазногці можна было ажыццявіць як станоўчае, так і адмоўнае ўздзеянне на чалавека. Таму стрыжка, захоўванне і ўтылізацыя пазногцяў строга рэгламентавалася.  Паводле адной са славянскіх легенд, “целы першых людзей былі пакрытыя цвёрдым рагавым покрывам, але пасля таго як Адам і Ева зграшылі, Бог у пакаранне зрабіў чалавечую скуру мяккай, пакінуўшы пазногці толькі на руках і нагах”.

  • На працягу першага года жыцця дзіцяці забаранялася стрыгчы пазногці: маці павінна была іх адкусваць, а потым спальваць. Лічылася, што ў адваротным выпадку дзіцяці можна “адрэзаць” (адсекчы) яго шчаслівы лёс. Першы раз стрыгчы пазногці дзіцяці павінен быў бацька або дзед.
  • На працягу ўсяго жыцця забаранялася стрыгчы пазногці  ў аўторак і чацвер, інакш на пальцах будуць задзірыны. Таксама лічылася, што скура вакол пазногцяў будзе задзірацца ў тых, хто парушае забарону  працаваць па нядзелях, а таксама у тых, хто выцірае рукі аб  абрус.
  • Пазногці, якія былі састрыжаны, забаранялася выкідваць: іх трэба было спаліць або закапаць у зямлю, або пусціць па вадзе.
  • Пазногці, як і валасы, выкарыстоўвалі пры лячэнні шматлікіх захворванняў. Для гэтага хворага абкурвалі  пазногцямі. Пры лячэнні дзіцяці, напрыклад ад спалоху ці эпілепсіі, яго пазногці або валасы забівалі ў  дзвярны вушак: лічылася, як толькі  дзіця перарасце гэтую адзнаку, хвароба знікне.
  • Каб дзіця не баялася навальніцы, падчас непагадзі яму падразалі пазногці або валасы.
  • Разам з тым знахары ведалі шмат спосабаў нашкодзіць чалавеку, завалодаўшы яго пазногцямі і валасамі.
  • Было заўважана: той, хто грызе пазногці, часцей за ўсё злы і грубы, нястрыманы на словы і паводзіны чалавек.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter