"Человеку нужно мало" - стихи Роберта Рождественского на белорусском языке

Чалавеку трэба мала

Роберт Раждзественскі па праву лічыцца адным з самых вядомых і папулярных лірычных паэтаў
Роберт Раждзественскі па праву лічыцца адным з самых вядомых і папулярных лірычных паэтаў. На яго вершы створана велізарная колькасць песень, якія да гэтага часу гучаць на эстрадзе. Нягледзячы на цалкам канкрэтную палітычную і грамадзянскую пазіцыю, ён разумеў, што публічна агучваць усе свае погляды не варта. Таму ён абраў для сябе вобраз рамантычнага паэта і атрымаў вялікі поспех на гэтай ніве, стварыўшы сотні прыгожых і па-сапраўднаму хвалюючых твораў.

Сярод іх верш «Чалавеку трэба мала...», напісаны ў 1973 годзе. Твор не толькі напоўнены лірычным сэнсам, але і мае дастаткова глыбінны філасофскі падтэкст. Навошта чалавек прыходзіць у гэты свет і чаго ён чакае ад жыцця? Спрабуючы знайсці адказы на гэтыя пытанні, аўтар прыходзіць да высновы, што на самай справе чалавеку трэба вельмі мала для таго, каб адчуваць сябе шчаслівым. Гаворка ідзе не аб прызнанні, славе, матэрыяльным дабрабыце і задавальненні ўласных амбіцый, а аб простых чалавечых каштоўнасцях, якія рана ці позна пераважваюць чашу вагаў. Аўтар перакананы, што для пачатку кожнаму з нас неабходна мець аднаго сапраўднага сябра і аднаго ворага. Першы патрэбен для таго, каб падтрымаць у цяжкую хвіліну і стаць побач, калі неабходна даць адпор нядобразычліўцам. Ну а вораг, на думку паэта, прымушае чалавека развіваць свае разумовыя і фізічныя здольнасці, рухацца наперад і дасягаць вызначаный мэты. Таксама для любога чалавека важна, каб у яго была маці, якая будзе любіць сваё дзіця, нягледзячы ні на што. І гэтая любоў з`яўляецца своеасаблівай пуцяводнай зоркай у жыцці кожнага з нас, яна дапамагае не заблукаць у нетрах пачуццяў і эмоцый, паказваючы самы кароткі шлях да душэўнай раўнавагі.

Чалавек, на думку паэта, настолькі непераборлівы, што яму дастаткова толькі пачуць пасля грому цішыню і ўбачыць блакітны туман. Адно жыццё і адна смерць — гэта тое, чым здавольваецца кожны з нас і пры гэтым усё роўна не губляе надзеі стаць шчаслівым. Але пры гэтым паэт разумее, што ў кожнага з нас існуе свой свет, і для яго вельмі важна, «каб дома хтосьці чакаў». Успомнім твор на мове арыгінала:



Человеку надо мало:

чтоб искал

и находил.

Чтоб имелись для начала

Друг —

 один

и враг —

 один...

Человеку надо мало:

чтоб тропинка вдаль вела.

Чтоб жила на свете

мама.

Сколько нужно ей —

 жила.

Человеку надо мало:

после грома —

 тишину.

Голубой клочок тумана.

Жизнь —

 одну.

И смерть —

 одну.

Утром свежую газету —

с Человечеством родство.

И всего одну планету:

Землю!

Только и всего.

И —

 межзвездную дорогу

да мечту о скоростях.

Это, в сущности, —

 немного.

Это, в общем-то, — пустяк.

Невеликая награда.

Невысокий пьедестал.

Человеку

 мало

 надо.

Лишь бы дома кто-то

ждал.
І пераклад:

Чалавеку трэба мала:

каб шукаў

і каб набыў,

што ў жыцці так не хапала.

Сябра мець,

каб вораг быў.

Чалавеку трэба мала:

каб сцяжынка ўдаль вяла.

Каб жыла на свеце

мама.

Колькі трэба ёй —

 жыла…

Чалавеку трэба мала:

пасля грому —

цішыню.

Светла-сіні край туману.

Лёс —

адзін

і смерць —

 адну.

Ранкам — свежую газету,

і каб людзі ўсе — радня.

Ды ўсяго адну планету:

каб была яна

Зямля!

І —

 міжзорную дарогу,

мар пра хуткасць на шляху.

Гэта, думаю, —

нямнога.

Гэта, увогуле, — крыху.

Перамогу, можна срэбра.

Невысокі п`едэстал.

Чалавеку

 мала

 трэба.

Толькі б дома хто

чакаў.





Рубрыку вядзе Мікалай ДУБОВІК


dubovik@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter