
У аўтарскай праграме «Люблю і памятаю» (БТРК, 2020 г.) беларускі рэжысёр, сцэнарыст, драматург, пісьменнік адкрывае малавядомыя факты з біяграфій кінематаграфістаў, літаратараў, музыкантаў, акцёраў, іншых творцаў, з якімі сябраваў і працаваў. 16 сакавіка глядзіце фільм, прысвечаны акцёру тэатра і кіно, педагогу, прафесару Мікалаю Кірычэнку.
У прафесію Кірычэнка прыйшоў з другой спробы. Першы раз экзамены для яго скончыліся на другім туры. Уладкаваўся на завод, год займаўся на падрыхтоўчых акцёрскіх курсах. Пасля заканчэння вучобы два гады працаваў у Брэсце, у 1971-м залічаны ў трупу Купалаўскага тэатра. Стварыў дзясяткі вобразаў, падрыхтаваў да выхаду на сцэну сотні акцёраў. На жаль, пяць гадоў таму майстра не стала.
Якім акцёр быў у звычайным жыцці, які ўспамін аб сабе пакінуў? Падрабязней пра гэта глядзіце ў 23:40 у праграме «Люблю і памятаю».