Чакаем вестак ад родных.

Хто шукае: Аляксандра Ігнатаўна Дзягцярык, Івацэвіцкі раён.
Каго шукае: Лізавету Сяргееўну Дзягцярык.
“Са сваім родным чалавекам, Лізаветай Сяргееўнай Дзягцярык, я страціла сувязь некалькі гадоў таму, — расказвае Аляксандра Ігнатаўна. — Яна жыла ў горадзе Саратаве па адрасе вул. Алімпійская, 11—45. Я пісала ёй лісты, яны заставаліся без адказу, але і назад не прыходзілі. На мае тэлефонныя званкі таксама няма адказу. У Лізаветы было два сыны. Адзін з іх, на жаль, памёр, другі — Сяргей Віктаравіч Дзягцярык — жыве ў Саратаве. Дапамажыце, калі ласка, наладзіць з імі сувязь”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter