Чакаў пяць гадоў

Лічыцца, што перажываць за каханага чалавека і доўга захоўваць вернасць могуць толькі жанчыны, але гэта не зусім так.

Лічыцца, што перажываць за каханага чалавека і доўга захоўваць вернасць могуць толькі жанчыны, але гэта не зусім так.

Мяркуйце самі. Таццяна Вацлаваўна Башэкіна (Ляшчынская) з Віцебска ў 1972 годзе працавала ў Паставах. Тады гэта быў амаль вайсковы горад. Там яна сустрэла Анатоля Мікалаевіча Сільнікава, 1950 года нараджэння, які служыў у тых мясцінах. Сустрэліся, пакахалі адзін аднаго. Хлопцу заставалася паўгода да звальнення ў запас. Ён напісаў маці ў горад Новамічурынск Разанскай вобласці, што вернецца не адзін. А Таццяне прызнаўся, што калі яму не было яшчэ і васямнаццаці, ён ажаніўся. У дзевятнаццаць стаў бацькам цудоўнай дачушкі. Але жыццё з жонкай Валянцінай не склалася. Рассталіся, хоць афіцыйна яшчэ не разведзены. Таццяна вельмі перажывала. Хацела застацца з каханым чалавекам, але баялася памыліцца. А раптам ён памірыцца з жонкай дзеля дачушкі, а яна стане паміж імі? І каб адрэзаць усе шляхі, выйшла замуж за іншага, літаральна за тыдзень да звальнення Анатоля. Пераехала ў Віцебск. І вось амаль праз 30 гадоў, перабіраючы ў бацькоўскім доме рэчы, знайшла яго ліст. Напэўна, іх было больш, але гэтае, апошняе, маці чамусьці пакінула. Ён пісаў, што чакаў яе пяць гадоў, спадзяваўся, што Таццяна вернецца да яго, жыў успамінамі.

Цяпер, праз столькі гадоў, Таццяне балюча ўзгадваць тое, што было. І не пакідае жаданне пагаварыць з Анатолем, узгадаць мінулае.

Як паведамляе наша чытачка, Анатоль Мікалаевіч да арміі працаваў вадзіцелем аўтобуса “Новамічурынск — Разань”. Магчыма, гэтыя звесткі дапамогуць знайсці Анатоля Мікалаевіча Сільнікава. Мы спадзяёмся, што ў гэтай гісторыі будзе шчаслівы фінал.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter