Быць за мужам

Прозвішча мужа. Згодна з народнымі традыцыямі, дзяўчына, якая выходзіла замуж, павінна была ўзяць сабе новае прозвішча — прозвішча мужа.

Прозвішча мужа. Згодна з народнымі традыцыямі, дзяўчына, якая выходзіла замуж, павінна была ўзяць сабе новае прозвішча — прозвішча мужа.

Адразу ж пасля выкупу маладой бацька апаясвае яе спецыяльным ручніком і тройчы па сонцы абводзіць яе вакол стала, вядзе да парога і перадае жаніху. Усё — сям’я і стол развіталіся з тым чалавекам, якога некалі “прывязвалі” да роднай хаты. Напрыканцы вяселля ўжо маці маладога выканае адпаведны рытуал далучэння новай гаспадыні да сваёй сям’і, сваёй гаспадаркі: яна завяжа нявестцы хустку і фартушок. Гэты абрад можна літаральна прачытаць так: “З гэтага часу ты — наша, у нашай сям’і”. Такім чынам, у час шматдзённага абраду вяселля дзяўчына перажыла рытуальную смерць і сваё перанараджэнне. Была бацькавай дачкой, а стала мужавай жонкай, новай гаспадыняй у яго сям’і. Зразумела, што падобныя змены павінны былі зусім лагічна завяршыцца абраннем прозвішча мужа. Канечне, маладая жанчына пакіне ў сабе, у сваім поўным імені след бацькоўскага роду — імя па бацьку: Васільеўна, Іванаўна, Пятроўна. Аднак у паўсядзённым ужытку маладуху па імені бацькі зваць не будуць, а з цягам часу імя па бацьку будзе выцеснена іменем па мужу: калі ён Платон, то яна стане Платоніхай, Лявоніхай, Іваніхай... Нашы продкі былі перакананы, што пераход жанчыны пад патранат мужа павінен быць поўным. Маецца на ўвазе менавіта змена прозвішча. У адваротным выпадку маладзіца застанецца без энергетычна-духоўнай апекі з боку мужавай сям’і і адпаведна не атрымае родавай аховы па лініі мужа. Усё гэта можа справакаваць парушэнне энергетычнай гармоніі чалавека і прывядзе да хваробы. У выпадку скасавання шлюбу мэтазгодна, каб жанчына зноў перапраграміравала сябе на вяртанне пад патранат сваёй роднай сям’і і вярнула сваё дзявочае прозвішча. І тут нечакана выплывае, на наш погляд, заканамернае пытанне: калі ў многіх мясцінах Беларусі ўслед за нявестай, якая разам з пасагам адпраўлялася ў дом жаніха, “замывалі” хату, каб назад не вярнулася, то ці існаваў абрад “вымывання” нявесткі з дому мужа? Аказалася, пра такі абрад ніхто не ведае. Гэта можна патлумачыць толькі адным: развод або скасаванне шлюбу былі некалі сітуацыяй-выключэннем, настолькі рэдкай з’явай, што яна не стала аб’ектам сямейна-родавай традыцыі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter