Быць альбо не быць

На Гродзеншчыне робяць менш абортаў, чым у другiх рэгiёнах

У Гродзенскай вобласці робяць менш абортаў, чым у другiх рэгiёнах краiны.

Пра гэта сведчаць даныя даследавання, апублікаванага ў Інтэрнэце. На прадстаўленай карце Еўропы паказана колькасць перарваных цяжарнасцей у працэнтных суадносінах.

Самы нізкі працэнт абортаў (0,1—1,9 %) у тых краінах, дзе яны дазволены толькі ў выпадках пагрозы жыцця або ў выпадку згвалтавання. Сярод такіх — Польшча і Партугалія. Самы высокі — на крайнім усходзе Украіны, у некаторых рэгіёнах Расіі і Румыніі (66,7—87,5 %). У цэлым, ва Усходняй Еўропе абортаў больш, чым у Заходняй.

У Беларусі працэнт абортаў мала адрозніваецца ад Заходняй Украіны і Цэнтральнай Расіі (30—49,9 %), за выключэннем Гродзенскай вобласці, дзе цяжарнасць перарываюць ад 20 да 29,9 % жанчын. Эксперты тлумачаць гэта моцным уплывам каталіцкай царквы ў гэтым рэгіёне з яе выступленнямі ў абарону чалавечага жыцця ад моманту зачацця.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter