Былы, але не забыты

Выпускнікі дапамагаюць адкрываць БДУІР сучасныя лабараторыі

Выпускнікі дапамагаюць адкрываць БДУІР сучасныя лабараторыі.

Скончыў і забыў — гэта не пра БДУІР. ВНУ ўдаецца падтрымліваць стасункі са сваімі выпускнікамі. І не толькі на словах. Вынікам добрых адносін стаў шэраг адукацыйных праектаў, у ліку якіх і адкрыццё філіяла ў ЗША. Не так даўно пры ўдзеле выпускнікоў ВНУ на факультэце камп’ютарнага праектавання адкрыты новы сучасны вучэбна-навуковы цэнтр.

Як адзначыў Павел Рабаў, кіраўнік кампаніі «Дасканалыя сістэмы», «хацелася ў адказ на веды і вопыт, якія даў мне БДУІР, аддаць нешта ўзамен». Паводле яго слоў, вельмі важна, каб будучыя спецыялісты ў галіне комплексных сістэм бяспекі мелі практычныя веды і маглі пасля заканчэння вучобы адразу прыступіць да працы. Усё гэта, адзначае Павел Рабаў, дасць ім магчымасць добрага працаўладкавання.

У сваю чаргу рэктар БДУІР Міхаіл Батура назваў падзею яркім прыкладам удзелу выпускнікоў ВНУ ва ўдасканаленні лабараторнай базы ўніверсітэта. Ён адзначыў, што гэта 34-я сумесная навукова-вытворчая лабараторыя ўніверсітэта і тых, хто зацікаўлены ў спецыялістах, якіх рыхтуе ВНУ.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter