Была кацельня — стаў супермаркет

Магілёўская межрайбаза адкрыла ў Круглым другі «Родны кут»

Магілёўская межрайбаза адкрыла ў Круглым другі магазін кааператыўнай сеткі «Родны кут» гандлёвай плошчай 350 «квадратаў», а агульнай — амаль у два разы больш.

Тут устаноўлена новае абсталяванне, у тым ліку і тэрміналы для разліку пластыкавымі карткамі. Па словах дырэктара Магілёўскай мижрайбазы Аляксандра Кахно, сёння пакупнікам прапануецца тут 15 тысяч найменняў тавару, акрамя практычна ўсіх відаў прадуктаў, у краме ёсць і вялікая секцыя бытавых тавараў.

У першы дзень работы новы «Родны кут» зрабіў скідкі на многія віды прадукцыі. Вар’іраваць цэнамі дапамагаюць цэнтралізаваная закупка імпарту з дапамогай адзінага аптова-ла¬гістычнага цэнтра спажыўкааперацыі і набыццё садавіны-гародніны ў насельніцтва. Свежыя вітаміны тут будуць не толькі ў сезон, пашыраецца і мадэрнізуецца сваё сховішча для агародніны з тым, каб можна было без трат доўгі час захоўваць да 1 тысячы тон бульбы, буракоў ці яблыкаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter