Быкау

Амаль у кожнай Ягонай кнiзе памiраюць людзi, амаль у кожнай кнiзе - трагедыя непазбежная.
Амаль у кожнай Ягонай кнiзе памiраюць людзi, амаль у кожнай кнiзе - трагедыя непазбежная...

Кожнае чаканне - наблiжэнне да пагiбелi, а кожная дарога - шлях на Галгофу...

Утвараюцца сiтуацыi, у якiх на жыцц„ нiяк нельга разлiчваць; разлiчваць можна толькi на смерць...

Класiчная мадэль пекла пераасэнсавана у адпаведнасцi з гiпертрагiчнай логiкай ХХ стагоддзя - з падземнага царства пекла ператворана у наземнае, у якое трапляюць адначасова i каты, i ахвяры.

Трапляюць без анiякага разбору. Таму што усе яны грэшнiкi.

У Ягоных кнiгах праведнiкау наогул няма, за выключэннем хiба што дзяцей.

Аднак жа i дзецi пазней, у сваiм дарослым i адносна мiрным жыццi таксама не будуць адчуваць сябе праведнiкамi, бо яны прынялi iншае, не царко›нае, прычасце, у якiм замест хлеба быу порах. А замест вiна - слезы.

Ягонае мастацкае пiсьмо - мова стоiка, бо толькi такой мовай можна найбольш дакладна выказаць асноуную формулу iснавання: цела слабейшае за душу, таму большыя пакуты, асаблiва у вайну, прыносiць чалавеку менавiта цела.

У Ягоных кнiгах прачытваецца i нешта iншае - цела бiялагiчна валадарыць, бо душа, нягледзячы на усю сваю моц, няздатная запоунiць увесь цялесны абсяг, i на гераiзм чалавек здатны толькi тады, калi страх за свае цела пераадольваецца, калi нянавiсць да ворага тоесная абыякавасцi да сваей фiзiчнай абалонкi...

Час, паводле вызначэння Кузьмы Чорнага, брыдкi, не варты чалавека.

У Ягоных кнiгах сцiслая Чорнауская формула набыла масштабнае выяуленне: ад старонкi да старонкi, ад аповесцi да аповесцi ствараецца аблiчча часу.

Час гэты нельга забыць i немагчыма адмовiцца ад яго, аднак жа нельга i услауляць.

Чаму?

Ды усе таму, што ен: "...не варты чалавека".

Час можна хiба што праклясцi, аднак жа у Ягоных кнiгах праклену няма.

Трактоука часу, вядома, не сiмвалiчная, не такая, як у ваеннай прозе таго ж Кузьмы Чорнага.

Узбуйнены рэалiзм гэтай трактоукi выклiканы перш за усе нашым нацыянальным катастафiзмам, якi у Ягоных кнiгах робiць сiнанiмiчнымi такiя паняццi, як абыякавасць i трагедыйнасць.

Нам, беларусам, Быкау сказау галоунае: самая большая трагедыя - раунадушша да самiх сябе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter