Бязмежная прырода

На Мядзелшчыне абмяркоўваюць тэхналогіі ў дзейнасці ААПТ

Канферэнцыя «Сучасныя тэхналогіі ў дзейнасці ААПТ» праходзіць у гэтыя дні на Мядзелшчыне. Яе ўдзельнікамі сталі каля 200 прадстаўнікоў больш за 100 прыродаахоўных устаноў Расіі, Беларусі, Азербайджана, Германіі.

Як расказаў старшыня аргкамітэта канферэнцыі, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага парку «Нарачанскі» Валерый Люштык, эфектыўнае супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі прыродаахоўнымі арганізацыямі краін па тэматыцы выкарыстання сучасных геаінфармацыйных тэхналогій у дзейнасці асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ) пачалося год таму. І канферэнцыя — пацвярджэнне ўзаемнага інтарэсу ў гэтым пытанні. «Мы плануем абмеркаваць перспектывы выкарыстання сучасных тэхналогій на ААПТ, варыянты ўзаемадзеяння, у тым ліку міжнароднага супрацоўніцтва навуковых аддзелаў дзяржаўных прыродаахоўных і іншых устаноў».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter