Бяжым марафон

У СПАБОРНІЦТВАХ прымуць удзел каманды абласцей і раёнаў рэспублікі, агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, працоўных калектываў, клубаў аматараў бегу. У праграме фестывалю — марафонская і паўмарафонская эстафеты, а таксама эстафеты 6х1000 м, 4х600 м, 4х400 м.

Сёння ў Капылі адбудзецца Нацыянальны фестываль эстафеты «Капыльскія пагоркі»

У СПАБОРНІЦТВАХ прымуць удзел каманды абласцей і раёнаў рэспублікі, агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, працоўных калектываў, клубаў аматараў бегу. У праграме фестывалю — марафонская і паўмарафонская эстафеты, а таксама эстафеты 6х1000 м, 4х600 м, 4х400 м.

— Сярод многіх вядомых лёгкаатлетаў Беларусі возьмуць старт і дзеці, і студэнты.  Ужо які год да нас прыязджаюць лепшыя з лепшых. Так, мы чакаем ад Літвы чэмпіёнку Еўропы Жывіле Бальчюнайтэ, — распавёў «БН» намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама Віктар Васілеўскі. — Усяго ў марафоне ў камандах па шэсць удзельнікаў — тры мужчыны і тры жанчыны. У паўмарафоне прымаюць удзел адна жанчына і тры мужчыны. Акрамя ўсяго гэтага, у Капыль прыедуць каманды з Латвіі, Літвы, Расіі і Эстоніі.

Станислав ЛОБАТЫЙ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter