Бяспека — найпершае

Дзіцячы гульнявы комплекс, што цалкам адпавядае патрабаванням бяспекі, пачаў дзейнічаць у Гомелі
Дзіцячы гульнявы комплекс, што цалкам адпавядае патрабаванням бяспекі, пачаў дзейнічаць у Гомелі.

Стваральнікі яго — спецыялісты КЖРЭУП «Сельмашаўскае». Вінтавыя рознаўзроставыя горкі выкананы з пластыку, турнікі пакрыты спецыяльнай антыкаразійнай фарбай, сама пляцоўка вакол снарадаў адсыпана пяском. Прынцып бяспечнасці — і ў аснове карыстання тунэлямі, арэлямі і лесвіцамі, атлетычнымі брусамі. Прыкметна палепшыць дваровую інфраструктуру камунальнікам, па словах намесніка дырэктара КЖРЭУП «Сельмашаўскае» Ігара Піняева, дапамагла фінансавая падтрымка адміністрацыі Чыгуначнага раёна, якая прыняла рашэнне аб пералічэнні на закупку абсталявання дзіцячых гарадкоў 286 мільёнаў рублёў, заробленых калектывамі раёна на суботніках. Апрача шасці гульнявых пляцовак, камунальнікі закупілі 12 спартыўных комплексаў «Волат». Снарады таксама прызначаны для малалетніх жыхароў мікрараёна і пасля ўстаноўкі правераны на трываласць спецыялістамі камунальнай службы і выратавальнікамі МНС. Для стварэння камфорту і пазітыўнага настрою дзяцей і іх бацькоў побач устаноўлены малыя архітэктурныя формы, а кантэйнерныя пляцоўкі і гаражы інвалідаў, якія жывуць побач, расфарбаваны ў казачных матывах. Як адзначылі ў КЖРЭУП, толькі сёлета дзякуючы намаганням камунальнікаў «Сельмашаўскага» істотна змянілі выгляд дваровыя тэрыторыі на Азёрнай, 8-й Іншагародняй, Барыса Царыкава, Максіма Багдановіча і іншых вуліцах.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter