Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У сяле Новаільінскае майстравалі... птушак

Буслы ў Заураллі

У чарговы раз даслала нам інфармацыю Людміла Урванцава, кіраўніца Нацыянальна-культурнага цэнтра “Батькавщина” з Кургана: дзве міні-праграмкі ды здымкі. З іх бачна: 8 ліпеня актывісты суполкі ладзілі імпрэзы на выездзе — на курорце “Озеро Медвежье” ды ў сяле Новаільінскае. Мы заглянуць у інтэрнэт і высветлілі: у Петухоўскім раёне беларускае пасяленне “размешчана па паўночнай і ўсходняй мяжы прэснага возера Прудок, якое знаходзіцца ў 200 метрах ад паўночна-ўсходняга берага салёнага Мядзведжага возера”.
З буслянкай каля ганка

Сяло заснавалі перасяленцы з Няпоратаўскай воласці Себежскага павета Віцебскай губерні (цяпер — тэрыторыя Себежскага раёна Пскоўскай вобласці Расіі) у 1854 годзе. Перасяленцы па дзяржстатусе былі панцырнымі баярамі: прафесійнымі ваярамі, якія ў мірны час займаліся сельскай гаспадаркай. Калі пачыналіся баявыя дзеянні, то павінны былі ў баявым уборы (кальчузе-панцыры) на кані ўступіць у гасударава войска. З часам значэнне панцырных баяраў як воінаў зменшылася, і яны займаліся некаторымі важнымі  дзяржаўнымі справамі: перавозілі пошту і казну, забяспечвалі царскі двор харчаваннем. Вось іх нашчадкі й жывуць у Новаільінскім, з супляменнікамі цяпер сябруюць актывісты “Батькавщины”. 

З раніцы ў сяле быў конкурс “Аист  в доме — ЛАД в семье” (так у міні-праграмцы...) на лепшыя выявы буслоў і буслянак, а потым і канцэрт. На здымках бачна: умельцы скарыстоўвалі пластык, метал, дрэва. Самаробкамі ў Новаільінскім упрыгожваюць дамы: ёсць там цяпер і вялікія, і мініяцюрныя кампазіцыі.

Канцэрт у беларускім сяле, мяркуем, прысвячаўся Купаллю. А ў той жа дзень у 16.30 і ў клубе курорта “Озеро Медвежье” значыцца ў міні-праграмцы канцэрт, а потым “Праздник у воды “Купалье” — до утра”.

Голас Радзімы № 28 (3532), чацвер, 27 ліпеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter