Букет са спелых каласоў

Шосты год запар працуе на жніве плячо ў плячо сямейны дуэт АЎСЯНСКІХ.

І зноў іх паказчык — лепшы сярод камбайнавых экіпажаў першай групы МАСУП «Першамайскі» Бярэзінскага раёна.

Сяргей механізатарам у гаспадарцы  ўладкаваўся пасля службы ў арміі, а Тамара працуе ў мясцовым аддзяленні сувязі. Яна для мужа — і верная спадарожніца ў жыцці, і клапатлівая маці траіх дзяцей, і добры напарнік у хлебаробскай працы.

НА ЗДЫМКУ: Сяргей і Тамара АЎСЯНСКІЯ.

Алена ГРОМАВА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter