Будзе новы храм! Чаму мінскі праваслаўны прыход назвалі ў гонар японскага місіянера

У мікрараёне Каменная Горка будзе пабудаваны праваслаўны храм — улады ўжо выдзелілі прыходу імя раўнаапостальнага Мікалая Японскага зямельны ўчастак. Праект храма яшчэ не падрыхтаваны, ідзе ўзгадненне дакументацыі. Новы, 36-ы мінскі прыход праваслаўнай царквы быў зарэгістраваны нядаўна — ён адразу атрымаў імя першага праваслаўнага місіянера ў Японіі епіскапа Мікалая, які не толькі пераклаў Свяшчэннае Пісанне на японскую мову, але і стварыў духоўную семінарыю. У Краіну ўзыходзячага сонца святар прыбыў па просьбе дыпламата Іосіфа Гашкевіча — першага прадстаўніка Расійскай імперыі ў Японіі. Гашкевіч быў беларусам па паходжанні — ён нарадзіўся ў невялічкай вёсцы Рэчыцкага ўезда. Улічваючы, што Сінод Рускай праваслаўнай царквы прыняў канцэпцыю місіянерства, якая прадугледжвае стварэнне місіянерскага прыхода ў кожнай епархіі, імя новай абшчыне далі хутка. Дарэчы, стварыць рэлігійную абшчыну можа кожны жадаючы: для гэтага патрэбна група ў 20 чалавек. Дастаткова звярнуцца ў епархію, сабраць неабходны пакет дакументаў і зарэгістраваць абшчыну ў адміністрацыі горада ці раёна. Атрымаць месца пад храм складана (святары адзначаюць іх недахоп), але рэальна, як паказвае прыклад абшчыны імя Мікалая Японскага.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter