Театр "Территория мюзикла" презентует новую шоу-программу в стиле "Кабаре"

Будзе горача!

Бурлеск, шансон, скетчы, канкан, харэаграфія ў стылі Боба Фоса… Рэжы-сёр Анастасія Грыненка і харэограф Дзмітрый Якубовіч вырашылі ўсё гэта аб’яднаць у адной канцэртнай праграме “Ноч у кабарэ”. Прэм’еру тэатра “Тэрыторыя мюзікла” гледачы ўбачаць 12 красавіка ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў і 29-га — на сцэне  Нацыянальнага акадэмічнага драма­тычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.

Фота прадстаўлена прэс-службай тэатра

У аснове шоу — тэатралізаваныя кампазіцыі з папулярных мюзіклаў “Кабарэ”, “Чыкага”, “Забавы”, “Цыганка”, “Міс Сайгон”, кінамюзіклаў “Бурлеск”, “Ла-ла-лэнд”, “Чалавек з бульвара Капуцынаў” і іншых. Многія кампазіцыі прагучаць на рускай мове ўпершыню ў аўтарызаваным перакладзе Анастасіі і Аляксея Грыненкаў. Замалёўкі з мюзіклаў дапаўняюцца хітамі Генадзя Гладкова, Алы Пуга­човай, Ігара Мікалаева, Сальваторэ Кутуньё, Джо Дэвіса і групы QUEEN, якія пэўным чынам развівалі традыцыі кабарэ ў сваёй творчасці.

Ствараць атмасферу начнога кабарэ на сцэне будуць лаўрэаты міжнародных конкурсаў аперэты і мюзікла Дзмітрый Якубовіч, Юлія Шпілеўская, Дар’я Но­вік, Святлана Мацыеўская, Вольга Роса, Аліса Лапянок, а таксама артысты маладой трупы “Тэрыторыі мюзікла”.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter