Будзе горача на лёдзе

Хакейная каманда Прэзідэнта сустрэнецца з камандай Брэстчыны

Хакейная каманда Прэзідэнта сустрэнецца з камандай Брэсцкай вобласці ў Баранавічах.

Ужо дакладна вядома, што матч VII рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба адбудзецца 1 лютага ў гарадскім Лядовым палацы. Уваход на сустрэчу свабодны.

Дарэчы, турнірная табліца цяпер выглядае наступным чынам: на першым месцы — прэзідэнцкая дружына, каманда Брэсцкай вобласці — на другім, а Гродзенскай і Мінскай — на трэцім і чацвёртым адпаведна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter