Будуць рады бачыць

Ветэраны бясплатна пастрыгуцца і пакатаюцца на катамаранах

Мінскія ветэраны змогуць бясплатна пастрыгчыся і пакатацца на катамаранах.

У першай палове мая скідкі для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны будуць дзейнічаць у многіх гарадскіх цырульнях, лазнях, хімчыстках, фотаатэлье, майстэрнях па рамонце абутку і адзення. Ветэраны змогуць нават бясплатна пакатацца на лодках і катамаранах.

— У сярэднім скідкі на паслугі складаюць ад 20 да 95 працэнтаў, у некаторых цырульнях і майстэрнях па рамонце абутку ветэранаў увогуле будуць абслугоўваць бяс-платна, — кажуць у Мінгарвыканкаме. — У большасці ўстаноў сістэма бонусаў будзе дзейнічаць да 12 мая.

Падрабязней даведацца пра скідкі для ветэранаў можна на сайце Мінгарвыканкама http://minsk.gov.by/ru у раздзеле «Актуальна».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter