Будуць людзі здаравей

Пагранічнікі затрымалі БМВ з больш як 23 кілаграмамі экстэзі

Больш за 23 кілаграмы экстэзі затрымана на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог».

— БМВ, якім кіраваў літоўскі грамадзянін, ішоў па чырвоным калідоры з Прыбалтыкі ў Беларусь, — паведамілі ў прэс-службе Ашмянскай мытні. — Пры дадатковым кантролі ў паліўным баку машыны выявілі 62 пакеты з таблеткамі.

Знаходка канфіскавана для экспертызы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter