Сёння пачынае працу выстава TIBO-2018. У ёй удзельнiчаюць 15 краiн

Будучыня ўжо прыйшла

Сотні кампаній з 15 краін свету і апошнія тэхналогіі — юбілейны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях (ІКТ) «ТИБО-2018» адкрыўся ў Мінску.

«Мінск-Арэна» на некалькі дзён, да 18 мая ўключна, стане цэнтрам сучасных сусветных трэндаў. Учора адкрыўся форум ІКТ, дзелавая праграма якога вельмі шырокая і насычаная. Галоўная тэма сёлета — стратэгія комплекснай лічбавай трансфармацыі. Зараз гэта асабліва актуальна, бо ў нас прыняты Дэкрэт №8 «Аб лічбавай эканоміцы». Абмяркуюць падчас форуму многае, у тым ліку і цяперашнія трэнды: воблачныя тэхналогіі, кібербяспеку, штучны інтэлект, сетку 5G, інтэрнэт рэчаў. 

Міжнародны форум «ТИБО» праходзіць пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, дзяржорганаў, асацы-яцый прыватнага бізнесу і іншых
фота белта

Сёння ўпершыню пройдзе Лічбавы форум краін еўразійскага кантынента. Адбудуцца і пленарнае пасяджэнне II Беларускага ІКТ саміта, цырымонія афіцыйнага адкрыцця XXV юбілейнай выставы «ТИБО». У чацвер, у Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства, абвесцяць вынікі конкурсу на лепшы беларускі інтэрнэт-рэсурс. Дарэчы, заяўкі на інтэрнэт-прэмію «TИБO» падалі 330 рэсурсаў.

Што ж тычыцца выставы, то яе галоўным стэндам будзе «IТ-краіна Беларусь». На ёй прадставяць інавацыйныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій дзяржорганаў і нашых IT-кампаній, рэзідэнтаў ПВТ. Уся выстава ў цэлым стане Меккай для дэманстрацыі, абмеркавання найбольш эфектыўнага прымянення тэхналогій ва ўсіх сферах жыцця чалавека: адукацыі, ахове здароўя, транспарце, сельскай гаспадарцы, ЖКГ і іншых. 

Так, напрыклад, Нацыянальная акадэмія навук прадставіць сістэму дыстанцыйнага маніторынгу стану сельгаскультур. Дзяржкамваенпрам —распрацоўкі па абароне інфармацыі, навігацыі, кіраванні паветраным рухам, а таксама рашэнні на аснове прымянення тэхналогіі LTE, а яшчэ прыладу для выкліку экстранных аператыўных службаў. 

Можна будзе пазнаёміцца з распрацоўшчыкамі і іх прадуктамі, якія заваявалі папулярнасць і за мяжой. Гэта і кампанія Teslasuit з касцюмам віртуальнай рэальнасці, які прадстаўляўся на нашым стэндзе на выставе «СМІ ў Беларусі». Пабачыць можна будзе медыцынскі імплантат для нейрастымуляцыі электрычным токам — Narcine, воблачную платформу маніторынгу грамадскай бяспекі KIPOD ад Safe City, прыладу Hypervsn для адлюстравання 3D-малюнкаў і шмат іншага.

Чакаецца, што «ТИБО» наведаюць больш за 18 тысяч чалавек. А вы прыйдзеце? 

Аліна СЯРГЕЕВА 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter