Будучае, супрацьлеглы пол і няякасныя «шмоткі»

ЦІ ПАМЯТАЕШ, паважаны чытач, што цябе цікавіла ў 14—16 гадоў? Якія праблемы хвалялі? Вось мяне, напрыклад, займалі надта тры рэчы: баскетбол, гітара і… дзяўчаты. Хвалявала, куды паступіць, як справы ў маіх родных. А што актуальна для сённяшніх юнакоў і дзяўчат? Што іх турбуе, якія праблемы цікавяць? Гэтыя пытанні я задаў 18 прадстаўнікам маладога пакалення, якія прыехалі з усёй Беларусі ў Рэспубліканскі пульманалагічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Баравое», дзе я працую выкладчыкам.

Думкі па выніках аднаго нефармальнага апытання…

Адказвалі ананімна, часу, каб падумаць, даў ім дастаткова. Таму лічу, што напісанае — у асноўным праўда.

Прааналізаваў вынікі, і вось што атрымалася.

Найбольш папулярным адказам стаў «праводзіць час у Інтэрнэце»: меліся на ўвазе сацыяльныя сеткі, онлайн-гульні, сайты знаёмстваў. Так напісалі 10 рэспандэнтаў, або 55 працэнтаў.

На другім месцы адказ «цікава бавіць час з сябрамі» — 7 чалавек, або 39 працэнтаў. На трэцім — «дыскатэкі — клубы — кінатэатры» — 5, або 28 працэнтаў. Далей размясцілася «гітара», якая захапіла ў «палон» 3-х рэспандэнтаў, або 16 працэнтаў. «Спорт» і «мода» цікавяць дваіх школьнікаў, або 11 працэнтаў. Здзівіла мяне, што пазіцыя «сям’я — кнігі» вабіць толькі аднаго чалавека з 18!

Больш за ўсё 6 юных, або 33 працэнты, хвалюе «будучае». Следам ідзе адказ «супрацьлеглы пол» і «няякасныя шмоткі» — па 4, ці 22 працэнты.

Дваіх, або 11 працэнтаў апытаных, турбуе закон, што школьнікам пасля 22.00 нельга знаходзіцца на вуліцы без дарослых. Такі ж працэнт рэспандэнтаў непакояць «злыя людзі» і «цэны».

Гэта — найбольш папулярныя адказы. Але хочацца выдзеліць некаторыя, асабліва арыгінальныя, цытую максімальна набліжана да першакрыніц:

«Хвалюе тое, што некаторыя краіны, прыкрываючыся «дэмакратыяй», дзеля сваёй выгады робяць усё, каб устанавіць кантроль над астатнімі, слабейшымі за іх дзяржавамі. Хвалюе праблема Расіі. Там многія кіраўнікі не проста закрываюць вочы на праблемы сучаснага грамадства, а і робяць выгляд, што гэтых праблем наогул няма. Відаць, камусьці гэта выгадна?..»

Аляксандр СЕНЮЦЬ

Мядзельскі раён

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter