«Брыгада» Ціхановіча

«Ці можна кароўку памяняць?” — на сённяшні дзень няма праблемы больш важнай для 75-гадовага гаспадара гэтага падворка. Як ні завіхаецца стары вакол карміцелькі, усе адно рагуля корміць слаба. Людміла Мядведзь, намеснік старшыні СВК “Граніт-Агра” па ідэалагічнай рабоце, упэўнена: старшыня і праўленне будуць толькі “за”. Дый хто ўвогуле ў бок дзеда Іосіфа, як гаворыцца, камень кіне?

«Ці можна кароўку памяняць?” — на сённяшні дзень няма праблемы больш важнай для 75-гадовага гаспадара гэтага падворка. Як ні завіхаецца стары вакол карміцелькі, усе адно рагуля корміць слаба. Людміла Мядведзь, намеснік старшыні СВК “Граніт-Агра” па ідэалагічнай рабоце, упэўнена: старшыня і праўленне будуць толькі “за”. Дый хто ўвогуле ў бок дзеда Іосіфа, як гаворыцца, камень кіне?

ПАЛІТЫЧНАЕ надвор’е ўжо не раз змяняла назву і статус тутэйшай калектыўнай гаспадаркі. А Іосіф Ціхановіч — вось ён, усё той жа. І ўвесь — ад зямлі і для зямлі. І хутарской, і калгаснай.

Хутар — зямлю і лес — паблізу ад вёскі Хрольчыцы (цяпер гэта тэрыторыя Данілавіцкага сельсавета) старэйшыя Ціхановічы купілі ў мясцовага пана. З цягам часу сядзіба распалася на тры “долі”. Сёння толькі дзед Іосіф жыве тут пастаянна. Не адзін. Разам з жонкай Рэгінай Іпалітаўнай, беражлівай і дбайнай гаспадыняй.

Яна таксама амаль тутэйшая. Знаёмства гэтай пары, па мерках сённяшніх, палічылі б адметным. Бо паглядзець на перспектыўную нявесту — новаспечаную бухгалтарку — патэнцыяльнаму жаніху параілі сваякі. Па іх падказцы Іосіф разам з бацькам накіраваліся “ў сваты”. На веласіпедах. Візіт меў поспех. Узаемныя сімпатыі ў рэшце рэшт скончыліся шлюбам. Ім і па сёння задаволены абодва бакі. Надзейным плячом адзін для аднаго былі і ў горы (выпала перажыць трагічную гібель дарослага сына), і ў радасці ( ёсць яшчэ дзеці, ад іх — унукі).

…А брыгадзірам Іосіф стаў, лічы, у юнацтве. Мо, больш маладзейшага і не адшукаць! Рупны, разважлівы, працавіты…Такім быў, такім застаўся. І па сёння верны   калгасным пастулатам і сваёй сціплай невялічкай хацінцы. За яго працоўны век змянілася пяць старшыняў. А Ціхановіч і на пенсію брыгадзірам пайшоў. “Васемнаццаць год адпачываю”, — патлумачыў стары. Пры слове “адпачынак” я міжволі ўсміхнулася.

У хаце свой “іканастас” — з грамат і падзяк. Гэта — само сабой. “Вельмі ўжо добра збожжавыя раслі!”. Памерам пенсіі Ціхановіч задаволены. Сваім цяперашнім жыццём — таксама. Як, дарэчы, і “падначаленымі”.  Толькі сёння ягоная “брыгада” — кароўка ды двое свінчукоў, кралі ды птушка самых розных парод і “калібраў”. Конік вось выбыў

— перажыванне адно. Відаць, яшчэ свежае, бо дзед Іосіф змахвае слязу. Затое пчолы (працавітыя, як сам гаспадар) мёдам сёлета радуюць. Усе чатыры сямейкі. Летась, праўда, трывогі з імі хапіла. Рапс сельгаскааператыў  праз дарогу пасеяў. Прыйдзе час для апрацоўкі — як яно будзе? Вядома, што для рапсу — здароўе, для пчол — смерць! Але грамадскі і прыватны “сектар” — Іосіф Сцяпанавіч  і адказны з СВК — знайшлі ўзаемаразуменне. Такіх гаспадароў, як Ціхановіч, тут аберагаюць. У выніку, як і чакалася, ад “хіміі” загінулі толькі шкоднікі.

Новы год — новыя трывогі. Сёлета за бульбу трэба змагацца. Прычым у самым прамым сэнсе. З дзікамі! Ціхановічы пасадзілі — цэлыя натоўпы жывёл імкнуцца з’есці. Такі вось “сямейны падрад”. І “пасвяцца” дзікі не толькі на дзедавым палетку. Ніяк не ўцяміць патомны селянін: як дапусцілі, што столькі “пачвары” развялося? І што важней: дзікі ці будучы ўраджай?

Будучы ўраджай у Ціхановічаў на 27 сотках падрастае. Дрэвы ды кустоўе, кветкі, травы лекавыя — чаго, як кажуць, душа пажадае! А яна, душа, не аднымі жаданнямі жыве. Радуецца, што такія выгоды на вёску прыйшлі… І пакутуе: адыдуць у нябыт старыя, хто будзе на зямельцы працаваць?  Каля сучасных дамоў, здараецца, ні дрэўца, ні кветкі не ўбачыш! Добра, калі на “маладым” падворку парсючок гадуецца, не кажучы пра карову. Ну чаму яно так? Трэба трактар, касілка,

салома — калі ласка. Зямля пад соткі — маеш права выбару. За парасятамі сюды, на свінакомплекс, нават з іншых раёнаў едуць… Праўленню СВК, з пункту гледжання дзеда Іосіфа, сёння нялёгка. Гэта самае вялікае ў раёне сельгаспрадпрыемства. У “сферы ўплыву” — 39 населеных пунктаў. Але гаспадара, на ўласным вопыце пераканаўся Ціхановіч,  тут заўсёды зразумеюць. Быў бы гаспадар!

— Сена косім, сушым — няхай толькі забіраюць. Салома ў неабмежаванай колькасці… — разважае старшыня СВК “Граніт-Агра” Сямён Макарэвіч, які кіруе гаспадаркай 22 гады. — Калісьці часта кароў людзям мянялі,  за мінулы год толькі адну… З 2008 года па сённяшні дзень здадзена па гаспадарцы 39 дамоў. Усе заселеныя. І ніводны чалавек карову трымаць не хоча. Не прымусам жа браць…

Ды што там пра карову! Ёсць людзі, якія за дваццаць гадоў на сядзібе ніводнага дрэўца не пасадзілі, а дзеці па чужых садах “кормяцца”. Так і на рабоце “шчыруюць”. Але ёсць і іншыя прыклады. Вось яны, паслядоўнікі старога Ціхановіча. “У мінулым годзе мы намалацілі 17 з паловай тысяч тон зерня, — гаворыць старшыня. — Адзінаццаць з паловай тысяч — заўважце! — “рукамі” ўсяго чатырох камбайнёраў!”

Высновы? Кожны зробіць свае.

Інеса ПЕТРУСЕВІЧ, “БН”

Дзятлаўскі раён

НА ЗДЫМКАХ: Іосіф Сцяпанавіч — патомны гаспадар; на гэтай сядзібе і кветкі прыжываюцца.

Фота аўтара

В тему

В 2010 году площадь земельных участков для ведения личных подсобных хозяйств в Дятловском районе занимает 3527 гектаров, для выпаса коров выделено 666 гектаров пастбищ, в том числе 405 гектаров — улучшенных. На одну корову приходится 0,9 гектара.

Для заготовки кормов выделено 313 гектаров сенокосов, или 46 соток на одну голову скота. Улучшены сенокосы и пастбища на площади 64 гектара.

Для посадки картофеля выделено 1026 гектаров, в том числе 767 — в полях севооборота. По заявлениям и обращениям населению реализовано 64 тонны  картофеля, оказана помощь техникой для посадки картофеля и других культур на сумму 92,6 млн. рублей. Продано более 2200 поросят для выращивания. Реализовано 35 тонн зерна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter