Брага пайшла прахам

Самую вялікую партыю брагі канфіскавалі ў Бялыніцкім раёне

Самую вялікую ў гэтым годзе партыю брагі ў тысячу літраў канфіскавалі міліцыянеры Бялыніцкага раёна.

Начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі мясцовага РАУС Аляксандр Манікайла заўважыў, як па дарозе непадалёк ад вёскі Вялікі Кудзін цёмна-сіняя «аўдзі» з вялікімі бочкамі накіравалася ў бок лесу. Гэта насцярожыла падпалкоўніка, хутка была арганізавана праверка. У выніку аказалася, што ў чатырох 250-літровых ёмістасцях брага. Гаспадары, не інакш адчуўшы трывогу, з месца зніклі.

Нягледзячы на тое, што закон забараняе вырабляць самагон, ёсць рызыканты, якія гоняць спіртное ў хатніх умовах. З пачатку года па гэтай прычыне былі аштрафаваны 437 чалавек, у іх канфіскавана 33 тысячы літраў самагону з брагай і 26 апаратаў. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter