В 2019 году благотворительный проект "Я вижу" продолжит работу в Витебской области

Больш чым сімвалы

Арыгінальным сацыяльным ролікам завяршылі чарговы этап праекта “Я бачу”.

“Самалёт падобны на арла, у ёлачкі ёсць шэрсць, а слон можа махаць вушамі і ўзлятаць увысь...” — наперабой расказваюць маленькія героі роліка. Гэта асацыяцыі дзетак, выкліканыя ўсяго толькі звычайнай табліцай для праверкі зроку. А колькі яркага, цікавага, незвычайнага чакае малых у навакольным свеце! Задача дарослых — клапаціцца пра зрок дзяцей, прадпрымаць меры прафілактыкі і своечасова аказваць ім неабходную афтальмалагічную дапамогу. Ужо трэці год бацькам у гэтым дапамагаюць спецыялісты дабрачыннага праекта Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” і кампаніі velcom “Я бачу”.

Кадр з роліка


За час існавання праект паспеў дапамагчы 30 тысячам беларускіх дзяцей, у першую чаргу з сельскіх населеных пунктаў. Урачы мабільных брыгад прыязджаюць непасрэдна ў тыя з іх, дзе дзеці жывуць і вучацца. Абследуюць іх, прызначаюць лячэнне, выпісваюць акуляры, калі гэта неабходна, і галоўнае — расказваюць пра прафілактыку, якая дапамагае пазбегнуць парушэнняў зроку ў будучыні. Сёлета праект рэалізоўваўся ў Брэсцкай вобласці. Мабільныя брыгады паспелі агледзець больш за дзесяць тысяч дзяцей, парушэнні зроку былі выяўлены ў амаль 40% школьнікаў. У 2019 годзе праект працягне працу ў Віцебскай вобласці.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter