Крышціяну Раналду і Анджэліна Джалі збіраюцца зняцца ў турэцкім серыяле

Больш чым кіно


Hayat Ko..pru..su.., або “Мост жыцця”, — гэта міжнародны праект, разлічаны на тры сезоны. Ён распавядае гісторыю сірыйскай сям’і, якая вымушана пакінуць разбураную вайной краіну і шукаць прытулку ў Турцыі. Стваральнікі абяцаюць: у серыяле будуць і каханне, і драма, і сямейная тэма, і барацьба за жыццё. Здымкі пачнуцца ў турэцкім горадзе Газіянтэпе ўжо ў сакавіку гэтага года.

Крышціяну Раналду і Анджэліна Джалі, якія выказалі жаданне прыняць удзел у праекце, наведаюць Турцыю ў падтрымку гэтага праекта. Як вядома, і Джалі, і Раналду не абыякавыя да важных сацыяльных праблем і з’яўляюцца буйнымі дабрачыннікамі.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter