БМЗ пад знакам мадэрнiзацыi

На БМЗ мадэрнізавалі печ, з якой пачалася гісторыя завода

На Беларускім металургічным заводзе завершаны чарговы этап рэканструкцыі электрасталеплавільных магутнасцей.

Тут скончылася мадэрнiзацыя двух важных аб’ектаў электрасталеплавільнага комплексу. У работах удзельнічала 15 падрадных арганізацый з розных куткоў нашай краіны.

Як паведамілі «Р» на прадпрыемстве, мадэрнізацыя дугавой сталеплавільнай печы (ДСП-1), з якой, па вялікім рахунку, у 1984 годзе і пачыналася гісторыя БМЗ, а таксама пылагазаўлоўнай устаноўкі (ПГУ-1) дазволіць павялічыць да мільёна тон гадавыя аб’ёмы выплаўкі сталі, адначасова зрабіўшы гэты працэс экалагічна бяспечным і эканамічна выгадным.

На ажыццяўленне намечанага патрабаваліся немалыя сродкі — больш як 23 мільёны долараў. Тым не менш яны дадуць жаданую аддачу. Па падліках спецыялістаў, укараненне кіслародных тэхналогій і мадэрнізацыя гідраўлічнай сістэмы ДСП-1 палепшаць энергаэканамічныя паказчыкі плавільнага працэсу, у выніку — прынясуць штогадовую эканомію за кошт зніжэння спажывання энергіі, скарачэння часу выплаўкі і выкарыстання электродаў да 5 мільёнаў долараў.

Рэканструкцыя першай печы (раней былі мадэрнізаваны другая і трэцяя) з’яўляецца важным этапам рэалізацыі праграмы развіцця завода, вызначанай да 2015 года. Запуск новых магутнасцей, упэўнены на прадпрыемстве, дазволіць гіганту айчыннай металургіі дасягнуць галоўнай мэты — трох мільёнаў тон выплаўкі сталі ў год. 

Фота: www.belsteel.com

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter