Блюдце с рифмами для Млечного Пути

Лев Толстой искренне не понимал, зачем она нужна, поэзия? Ведь писать в рифму — это все равно, что ходить по одной половице да еще через равные промежутки приседать...
Лев Толстой искренне не понимал, зачем она нужна, поэзия? Ведь писать в рифму — это все равно, что ходить по одной половице да еще через равные промежутки приседать... Есть даже мнение, что поэтическим слухом обладает не более 11 процентов человечества. В кои Лев Толстой, по всей очевидности, не входил. Правда, перебирая читательскую почту, в эти проценты веришь с трудом — столько стихотворных опусов. И как порой трудно объяснить человеку, вкладывающему всю душу в написание строк, что одного вдохновения и желания мало, что стихотворение — это всегда маленькое чудо и далеко не каждому дано его сотворить. На заседаниях молодежного клуба «Лiтаратурнае прадмесце» мы часто спорим о явлениях такого чуда... Услышите вы его отзвуки, нет ли в стихах предместьевцев — не знаю. Но знаю, что вам, уважаемые читатели, поэзия нужна. Как недавно написал в своем письме Роман Родионович Каравкин из поселка Сокол, «...целый день светло было на душе от полоски «Лiтаратурнага прадмесця»... И сейчас люблю вспомнить этот маленький фейерверк в газете «СБ».

Мы искренне надеемся, что и эта подборка принесет кому–то подобные ощущения.

Рагнед Малахоўскi

Няма каму сказаць да пабачэння.

Чарговы эпiзод жыцця пагас.

У прыцемках туманных вымярэнняў

Абражаны хлуснёй, блукаў не раз.

Нябёснай асалодай наталiцца

Цi здолее сасмяглая душа?

Ды лёс мой — заўтра зноўку нарадзiцца

I пiць каханне з зорнага каўша.

Спявае ў шыбах вецер калыханку

На мове, зразумелай толькi мне.

Хвiлiны падкрадаюцца да ранку,

Iх не спынiць, як не спынiць мяне.

Спяшацца ў заўтра, як агню, баюся.

Саломiнку надзеi лёс падаў.

I выбар зроблены. Я застаюся

У тым жыццi, якое Бог мне даў.


Таццяна Пратасевiч

«Усё сваё жыццё

Аркуш паперы

Марыў пра малюнак».

Аксана Спрынчан


I малявала сонца на iм

прамянямi iгрыстымi,

весялiлася...

I знiкала.

I вецер гуляў па iм

подыхам бестурботным —

i знiкаў.

I толькi дождж плакаў,

гледзячы на чысты аркуш

I разумеючы сваю бездапаможнасць.

I, выпадкова, маляваў слязьмi

Бачны малюнак.

Мастак, якi

пакутваў.


Таццяна Нiлава

Звон у званы

Б’ецца рухава

Разам з дажджом.

Разам з табою

Зорка нiводная

Не пагасне.

Дзень адзiнотай сваёй

Ляжа

На рукi твае,

На твае вочы.

I сэрца радзее

З кожным рухам.

Цесна

У думках,

У пачуццях — горача.

Ноч — у чаканнi

Лье малако

У маленькi сподачак:

Пi, Млечны Шлях!

Недзе далёка —

Людзi i лiўнi

Полюць ружы.

Сыплюцца зоркi,

Толькi нiводная не пагасне...


Вiка Трэнас

спяваю жыццё, хоць не знаю нiводнае ноты

засмяглымi вуснамi п’ю адзiноту

пах ейны такi нечакана п’янкi i гаркавы

пазбыцца яе немагчыма

налiце мне кавы

ёсць нехта, хто вечна чакае гарэзу малую

ёсць нехта, хто дзверы адчынiць i ў скронь пацалуе


Таццяна Будовiч

я не прачнуся калi ты прыснiшся мне

мы застанемся з табой маладымi ў сне

там не замярзае нiколi вада дамы

грэюць пад сонцам бакi i няма зiмы

золатам блiкi на моры калi глядзець

з самай высокай скалы на краi сядзець

куртка твая паратунак ад ветру мой

вершаў без знакаў прыпынку маiх герой


Алесь Спiцын

Калi ты грукаеш у дзверы цiшынi

Яна на грукат твой

Табе адчынiць

Толькi будзе

Яна

Ужо

Не цiшынёй...

* * *

Твой самалёт адляцеў...

i толькi на цёплым блакiце

Памяцi знакам,

Як танюткая нiтаўка,

Як бялявы валасок

На лацкане пiнжака —

Срэбраны ў сонечных промнях —

Застаўся

Ягоны

След...


Андрей Тявловский

Господи Боже, воля твоя,

Сила твоя и право:

В мире бездушия и вранья,

В хаосе слов лукавых

Дай различить осторожный свет

В недрах чужого сердца,

Дай за отказ не принять ответ,

Веру — за фарисейство.

Встречу одну отличить позволь

В тысяче встреч ненужных.

Дай за обидой увидеть боль.

А за словами — душу.

Дай, отвергая фальшивый рай,

Не обмануться ложью.

И самому обмануть не дай —

Господи, если можно...


Юля Новiк

Сонца вернецца —

Я буду iншай:

Памяняю калекцыю кiнжалаў

На томiк Амара Хаяма;

Выкiну за дзверы

Скамечаныя запiскi

Паслухмянага дзяцiнства;

Адпомшчу сабе моцнай —

Забуду пару важных тэлефонаў;

Куплю вазон з кактусам

I стану вырошчваць цярпенне.

Сонца вернецца —

Я буду iншай —

Настолькi, каб ты захапiўся

I перасялiў мае справы

У сваё жыццё.


Маргарыта Аляшкевiч

Я не крыўджу сланоў, каб сабе збудаваць сваю вежу,

Не шукаю i месца таго, што на свеце няма.

Дый навошта? Пашыю для вокнаў–цнатлiўцаў адзежу,

Незаўважна, цiхенька за рондлямi знiкну сама.

Ты не знойдзеш мяне ў iншасвеце, дзе панi аўсянка

Ладзiць балi на кiпнi. А з вежы — не знойдзеш шляхоў.

Ад плiты да лазенкi, ад зэдлiка i да фiранкi

Кожны дзень, кожны дзень, Рапунцэль, не чуваць галасоў.


Вiктар Ываноў

Ранняя вясна — я праветрыў вочы.

Сонейка прыйшло, як глыток паветра,

Чацвяргi i пятнiцы напаiла

Пахам чарэшнi...

Сонейка былое — па–за шчылiнай

Памiж аканiцаў маiх павекаў.

Ведаеш, глядзець на сваю былую

Музу балюча.

Нехта загарае на гэтым сонцы,

Дыхае паветрам i спiць

спакойна,

Можа напiвацца калi заўгодна

Смакам чарэшнi.

Журавель iшоў да мяне

ў абдымкi —

Вымавiў «ПРЕВЕД», паляцеў на поўнач,

I рукамi трэба шукаць пустымi

Новую музу.


Усевалад Гарачка

Дрэва было высокiм,

Покуль не збудавалi дом.

Мары былi высокiмi,

Покуль я быў маленькiм.

Покуль я быў маленькiм,

Былi высокiя мары.

* * *

Н.

Не шукаю iншых сяброў,

Не палю таемна агню.

Не бывае пры днi — iншага дня,

I калi ты — мой дзень,

Iншае — ноч.


Мiкола Кандратаў

Заспетыя выклiкам

Летняга лiўня

Вы мне не здзiвiлiся —

Я Вам здзiвiўся.

Вас вабiлi прывiды

Сноў кiпарысных.

Вы мною не трызнiлi —

Я Вамi трызнiў.

З зямлёю заручыны,

Поўню сырую

Вы мне не даруеце.

Я вам дарую.

П’ючы праз саломiнку

Неба у промнях,

Мяне вы не ўспомнiце,

Я Вас успомню.


Дмитрий Ермолович–Дащинский

Вернитесь

«Прысядзь, я цябе не прымушу

Адкрыцца ў растайнай

журбе.

i шчасця твайго не парушу,

Калi яно ёсць у цябе!»

Яўгенiя Янiшчыц


Остаться я вас не заставлю —

Чужие дороже своих.

Но день мне покажется талым,

Когда он один на двоих.

Но в мертвом затерянном парке

Опять одиноко грустим.

И пусть от руки вашей жарко,

Друг друга уже не простим.

Ведь сделав кристальною душу

Зимы оскорбленье не снесть.

...Я Вашего счастья не рушу.

Но разве оно у вас есть?


Iгар Клепiкаў

...Толькi нехта сказаў да мяне

Пра ўсё гэта. I лепшымi словамi.

Нiбы ўзняўшыся над галовамi,

Бачыў неба блакiт па вясне,

Бачыў птушак, якiя дамоў

Шлях шукаюць стамлёнымi крыламi

Над лясамi, палямi застылымi,

Над балотамi ў край сваiх сноў...

Толькi нехта сказаў да мяне

Пра ўсё гэта, i лепшымi словамi.

I радок той душу ахiне

Пад нябёсамi вечна новымi...


Змiцер Арцюх

На лiрычна сцюдзёным акне

Я спрабую Табе напiсаць

Як самотна i холадна мне

Адзiнокую поўню чытаць.

Адзiнотай заменiцца сiнь,

Што пакiнулi вочы твае.

I не будзе класiчных вяргiнь

На лiрычна сцюдзёным акне.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter