
— Маладзёжнай сталіцай можа быць абраны горад, у якім створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця, адукацыі, працы, культурнага адпачынку, заняткаў спортам, — зазначыла Валянціна Кулак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама. — Наш горад даўно імкнуўся да гэтага статуса, у нас маюцца ўсе неабходныя рэсурсы і пляцоўкі. Маладыя людзі могуць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Палескім дзяржаўным універсітэце, сярэднюю спецыяльную — у дзевяці ліцэях і каледжах. Для аматараў спорту і прыхільнікаў здаровага ладу жыцця ёсць шыкоўная спартыўная

Такім чынам, на думку арганізатараў, лагатып поўнасцю адлюстроўвае магчымасці, якія горад прапануе моладзі.
На конкурс было пададзена каля 20 заявак. У выніку ў аснову лягла канцэпцыя Марыны Труш, супрацоўніцы мясцовай тэлерадыёкампаніі.
Заўтра ў Пінску пройдзе ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага свята «Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь — 2020», на якое прыедуць таленавітыя юнакі і дзяўчаты з усёй краіны. Удзел у ім прымуць і студэнты, а таксама выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка, якія накіраваліся ў 55-ы інтэрнацыянальны «Зорны паход» па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. У Пінску прадстаўнікі «Зорнага фэста» правядуць прафарыентацыйныя майстар-класы. Студэнты, прадстаўнікі БРСМ, валанцёры два дні будуць працаваць на розных інтэрактыўных пляцоўках. Ну і, зразумела, там, дзе моладзь, не абыдзецца без забаў: можна будзе наведаць экскурсіі, спектакль «Пінская шляхта», танцавальны марафон.
nevmer@sb.by