На следующей неделе на телеканале «Беларусь 3» покажут сразу несколько фильмов из документального цикла «Обратный отсчет»

Блiжэй да рэальнасцi

Самая культурная кнопка айчыннай тэлепрасторы падрыхтавала падарунак усiм аматарам фактаў i расследаванняў. На наступным тыднi тэлеканал «Беларусь 3» прадставiць увазе гледачоў адразу чатыры дакументальныя карцiны з папулярнага цыкла «Зваротны адлiк». Пачнецца кiнамарафон фiльмам «Па плане Д. Як пачыналася сакрэтная вайна». Затым дакументалiсты раскажуць аб iнтэрна­цыянальным дзiця­чым доме ў Iванаве, якi прымаў дзяцей, чые бацькi загiнулi ў краiнах з фашысцкiм рэжымам. У чацвер чакаем стужку знакамi­тага рэжысёра Анастасii Мiрашнiчэнкi пра падзеi Першай сусветнай вайны, ну а вечар пятнiцы абавязкова запомнiцца гледачам расповедам пра сабак-дыверсантаў часоў Вялiкай Айчыннай вайны.

worldpodium.ru

Справа аб партызанах

У аўторак у 17:20 у эфiры «Беларусь 3» пакажуць адну з самых папулярных дакументальных стужак 2011 года, выпушчаных у цыкле «Зваротны адлiк». Фiльм «Па плане Д. Як пачыналася сакрэтная вайна» — гэта гiсторыя аб фармiраваннi першых партызанскiх атрадаў на тэрыторыi Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай, анансуюць аўтары карцiны:

— Ужо ў першы дзень вайны пад Пiнскам быў сфармiраваны партызанскi атрад. Неверагодная кемлiвасць, улiчваючы, што ў Грэцыi такiя атрады з’явiлiся толькi праз дзесяць месяцаў пасля пачатку акупацыi, у Францыi — праз паўтара года. I толькi нядаўна стала вядома, што камандзiр першых партызан — чалавек, якi браў удзел у сакрэтным праекце пад назвай «Праца па лiнii «Д». Аказваецца, партызан пачалi рыхтаваць яшчэ з сярэдзiны 1920-х. Але хто вучыўся пад грыфам «строга сакрэтна»? I чаму школы дыверсантаў знiклi напярэдаднi Вялiкай Айчыннай? Пра гэта мы падрабязна раскажам у карцiне.

Дзецi вайны

Дзеянне стужкi «Дзецi Камiнтэрна. Выратаваныя ў Беларусi», якую гледачы ўбачаць у сераду ў 17:45, разгортваецца ў першыя гады вайны. Акцэнт — на падзеi чэрвеня 1941 года, калi атрад з 21 дзiцяцi выехаў з Масквы на адпачынак у санаторый у беларускiм мястэчку Наваельня. У цягнiку складвалiся кампанii: кiтаянка Чы Iн пасябравала з сёстрамi Уластай i Мiрай Рэняк з Чэхаславакii, iтальянка Палет Глюкозiа i карэец Уладзiмiр Марсiн у мiнулым годзе разам адпачывалi ў Пяцiгорску. Рабяты прыехалi ў санаторый, i на наступны дзень пачалася вайна... З Мiнска па дзяцей выехаў аўтобус, але да Наваельнi ён не дабраўся: выбуховая хваля скiнула яго з дарогi i перакулiла. А неўзабаве горад акупiравалi нямецкiя войскi... Як склаўся лёс дзяцей? Усе адказы — толькi на «Беларусь 3».

Выпаленая зямля

Пра падзеi Першай сусветнай у сваю чаргу раскажа Анастасiя Мiрашнiчэнка ў фiльме «Тыя, хто бяжыць ад вайны. Беларуская трагедыя», якi пачнецца ў чацвер у 17:45.

2 мая 1915 года ў паўднёвай Польшчы германская армiя прарвала фронт i разгарнула наступленне. Руская армiя стала спешна адступаць. Разам з адступленнем пачаўся масавы зыход мiрнага насельнiцтва. Царскi ўрад прыняў рашэнне аб эвакуацыi. Войскам паступiў загад прымяняць тактыку «выпаленай зямлi»: пры адступленнi разбураць шляхi зносiн, спальваць гарады i вёскi. Шматмiльённы людскi паток хлынуў на ўсход. Гэта была катастрофа, таму што нi ўрад, нi вайскоўцы не былi гатовы да наплыву такой колькасцi людзей…

Сабака немцу не таварыш

У пятнiцу рэжысёр Наталля Iванова нагадае гледачам пра тое, што ў Вялiкую Айчынную ў армiю прызывалiся нават сабакi. Часта першы бой быў для iх i апошнiм: спецыяльна навучаных сабак адпраўлялi падрываць фашысцкiя танкi. Ваенныя кiнолагi iшлi ў атаку са сваiмi гадаванцамi, а вярталiся з пустымi павадкамi, i нават самыя загартаваныя пакутлiва перажывалi гэтыя страты... Гiсторыю сабак-дыверсантаў, якiя адзначылiся падчас «рэйкавай вайны» пад Полацкам, гледачам раскажуць у дакументальнай стужцы «Джульбарс i Дзiна». Пачатак у 17:40, не прапусцiце.

leonovich@sb.by

Аўчарка Джульбарс — адзiны сабака, узнагароджаны падчас Вялiкай Айчыннай вайны медалём «За баявыя заслугi».
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter