Лен одевал и согревал белорусов многие века

Блакітнае «золата»

«Лён любіць паклон», — казалі нашы продкі. Але ж не толькі таму, што доўгі час гэтая сельскагаспадарчая расліна апрацоўвалася ўручную і, каб сарваць сцяблінкі, сапраўды прыходзілася нізка нагінацца. Да лёну спрадвеку ставіліся з вялікай павагай. Нездарма сёння яго кветкі ўплецены ў нацыянальны герб краіны.


На беларускай зямлі лён вырошчваўся са старадаўніх часоў. Нашы продкі хутка ацанілі яго карысныя якасці. З валакна ткалі палатно і шылі вопратку, рабілі прадметы побыту, майстравалі ­цацкі для дзяцей. Ільняную кастру выкарыстоўвалі як уцяпляльнік і паліва. З семені выціскалі алей, з якога выраблялі аліфу і фарбу, а яшчэ яго выкарыстоўвалі для лекавых націранняў і мазяў, ужывалі ў ежу.

Лён часта сустракаецца ў беларускім фальклоры, сімвалізуючы чыстыя думкі, дабрыню, працавітасць. Пра яго спя­валі, складалі вершы, прыказкі і прымаўкі. Напрыклад, у народзе казалі: «Лён усіх апранае» ці «Лён — кашуля ў полі».

etna.by

Таксама з дапамогай гэтай расліны варажылі. Фалькла­рысты Аксана Катовіч і Янка Крук пішуць, што на Беларусі існаваў такі звычай: ранняй вясной незамужнія дзяўчаты сеялі на агародзе палоску лёну і па яе ўсходах варажылі пра свой лёс. Добры рост прадказваў шчаслівую долю, дрэнны азначаў, што не відаць дзяўчыне «жыцця-долі». Лён актыўна выкарыстоўвалі ў вясельным абрадзе. Яго доўгія валокны нагадвалі дзявоцкую прыгажосць — доўгую касу. Каб нявеста хутка парадавала сям’ю нараджэннем здаровых дзяцей, ёй у косы на вяселле ўпляталі валокны лёну. А насенне выкарыстоўвалі падчас абсыпання маладых.



Яшчэ больш пра лён у беларускай традыцыі можна давецца падчас заняткаў у Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту. На яго тэрыторыі нават ёсць асобная экспазіцыя «Беларускі лён», якая размяшчаецца ў будынку гумна — помніка архітэктуры «Ся­дзіба з вёскі Заброддзе Стаўбцоўскага раёна».

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter